БЕЛ Ł РУС

У Расіі пацвердзілі, што наўмысна абстралялі гіпермаркет у Харкаве. Там загінулі 12 чалавек

26.05.2024 / 10:11

Nashaniva.com

Колькасць загінулых у выніку ўдару па гіпермаркеце «Эпіцэнтр» у Харкаве вырасла да 12, 43 чалавекі паранены. Расія прызнала ўдары па Харкаве.

Ратавальная аперацыя ў Харкаве. Фота: dsns_telegram / Telegram

Колькасць загінулых у выніку авіяўдару па будаўнічым гіпермаркеце «Эпіцэнтр вырасла да 12, з іх 10 яшчэ не апазнаныя. Раненні атрымалі 43 чалавекі. 

Ад ракетнага ўдару па цэнтры горада, які адбыўся праз некалькі гадзін, пацярпелі 25 чалавек, сярод іх 14-гадовы юнак. 

Усяго за суткі ў выніку расійскіх удараў па Харкаву былі параненыя 68 чалавек, сказана ў паведамленні пракуратуры. Даныя будуць абнаўляцца. 

Расійскія СМІ са спасылкай на «сілавыя структуры» прызналі ўдар па Харкаве. Яны заяўляюць, што ў гандлёвым цэнтры ўкраінскія вайскоўцы «зладзілі вайсковы склад», які быў выяўлены расійскай выведкай. 

«У Харкаве знішчаны вайсковы склад УСУ, размешчаны ў гандлёвым цэнтры», — напісаў ТАСС са спасылкай на сілавыя структуры. 

Днём 25 мая расійскія войскі нанеслі ўдар па цывільнай забудове Харкава. Адзін удар прыйшоўся па будаўнічым гіпермаркеце, яшчэ адзін — па парку.

@nashanivanews Беларус, які ваяваў на баку Расіі, загінуў пад Харкавам #лида #нашаніва #беларусь #харьков #войнавукраіне #белорусы #всрб ♬ DESTRUCTION - SCXR SOUL & NONTHENSE

Чытайце таксама:

«Амерыканцы сказалі Расіі, што знішчаць усе расійскія ваенныя аб'екты ва Украіне, калі Пуцін рашыцца на прымяненне ядзернай зброі»

Столтэнберг: Ва Украіны павінна быць права біць па Расіі заходняй зброяй

УСУ спынілі расейцаў на Харкаўскім кірунку і пераходзяць да контрнаступлення — Генштаб

Каментары да артыкула