БЕЛ Ł РУС

На літоўска-беларускай мяжы памежнікі застрэлілі кантрабандыста

2.06.2024 / 10:33

Nashaniva.com

Паводле Службы аховы дзяржаўнай мяжы, у суботу каля 21:00 памежнікі праводзілі аперацыю па пошуку кантрабандыстаў у наваколлях вёскі Паўдрыёніс Салечніцкага раёна недалёка ад мяжы з Беларуссю. На дарозе яны заўважылі аўтамабіль VW Passat. Калі літоўскія памежнікі паспрабавалі спыніць кіроўцу, той павялічыў хуткасць.

Аўтамабіль, на якім спрабаваў з'ехаць меркаваны кантрабандыст. Фота: VSAT 

Памежнікі пачалі пераслед.

Непадалёк на дарозе аказаўся яшчэ адзін пагранічнік у форме. Як мяркуецца, уцякач паспрабаваў яго збіць. Па першапачатковых даных, каб пазбегнуць пагрозы здароўю і жыццю і для таго, каб спыняе уцекача, які ўяўляе небяспеку, памежнік зрабіў адзін стрэл з табельнай зброі ў шыну аўтамабіля. 

Праз некаторы час аўтамабіль спыніўся. На сядзенні кіроўцы быў знойдзены грамадзянін Літвы, смяротна паранены стрэлам з пісталета. 

У машыне знаходзіліся пакаванні з меркавана кантрабанднымі цыгарэтамі. 

Паліцыя пачала дасудовае расследаванне. Служба аховы дзяржаўнай мяжы праводзіць службовае расследаванне гэтага інцыдэнту.

Чытайце таксама:

«Перамога ў Беларусі ў 2020-м годзе мела б вялікі палітычны ўплыў на астатнюю Еўропу» — Эн Эплбаўм

Буферная зона на мяжы Польшчы з Беларуссю з'явіцца 4 чэрвеня

Ля польскай сцяны на мяжы з Беларуссю вернікі правялі малітву ФОТАФАКТ

Каментары да артыкула