БЕЛ Ł РУС

Больш за 140 чалавек параненыя на пляжы ў Крыме, куды прыляцелі аскепкі збітай ракеты

23.06.2024 / 13:50

Nashaniva.com

Кіраўнік адміністрацыі анексаванага Севастопаля Міхаіл Развазжаеў паведаміў аб ракетным удары па горадзе, нанесеным 23 чэрвеня. Па яго словах, усе пяць «паветраных цэляў» удалося збіць, але іх абломкі «ўпалі ва ўзбярэжнай зоне». 

Скрын відэа сацсетак

Мінабароны Расіі заяўляла, што збіла чатыры ракеты, а пятая ўзарвалася ў паветры.

«У раёне Учкуеўкі 12 чалавек, у тым ліку двое дзяцей атрымалі асколачныя раненні. У Любімаўцы паводле папярэдняй інфармацыі асколачныя раненні атрымалі 2 чалавекі», — напісаў спачатку Развазжаеў у тэлеграм-канале.

Пазней паведамлялася, што колькасць загінулых вырасла да 4 чалавек: загінулі двое дзяцей і двое дарослых. Колькасць параненых вырасла склала больш за 140 чалавек.

Паведамляецца, што адна з загінулых у Севастопалі — 9-гадовая дачка намесніка мэра Магадана Алега Авяр'янава. Яна адпачывала з бацькамі на пляжы.

Акрамя таго, па словах Развазжаева, з-за абломкаў, якія ўпалі, загарэўся лес у раёне пансіяната «Лазур».

«Ужо 15 хуткіх прыехала ва Учкуеўку, у тым ліку і з вайсковымі чорнымі нумарамі», — піша канал «Крымскі вецер».

Расія тым часам сёння абстрэльвае Харкаў. Вядома пра аднаго загінулага і мінімум чатырох параненых.

Чытайце таксама:

Расія ноччу запусціла па Кіеўшчыне «Калібры»

«Знішчаны склад дронаў, інструктары і курсанты». Украіна паказала здымкі расійскай базы запуску дронаў пасля ўдару

Сярод краін, якія падтрымліваюць Украіну зброяй, ёсць і Сербія. Але не напрамую

Каментары да артыкула