БЕЛ Ł РУС

Сергеенка: Мінску паступіла запрашэнне ўзяць удзел у назіранні за выбарамі ў ЗША

10.09.2024 / 7:46

Nashaniva.com

Беларусі паступіла запрашэнне ўзяць удзел у назіранні за выбарамі ў ЗША, Малдове і за парламенцкімі выбарамі ў Грузіі. Пра гэта ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергеенка, паведамляе БелТА.

Ігар Сергеенка. Фота: БелТА

Спікер адзначыў, што беларускія дэпутаты бяруць удзел у назіранні за выбарамі. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у пачатку верасня ў якасці міжнародных назіральнікаў выязджалі ў Азербайджан, дзе праходзілі выбары ў парламент.

«Па-першае, гэта сур'ёзны досвед, які напрацоўваецца падчас такіх мерапрыемстваў. Гэта ўстанаўленне партнёрскіх, даверных адносін, падтрымка той краіны. Таксама мы бралі ўдзел у назіранні за выбарамі ў Венесуэле і Узбекістане, — сказаў Ігар Сергеенка. 

— Літаральна нядаўна нам, здавалася б, у гэты няпросты час паступіла запрашэнне ўзяць удзел у назіранні за выбарамі ў Злучаных Штатах Амерыкі, Малдове, за парламенцкімі выбарамі ў Грузіі. Паглядзім, як гэта будзе развівацца».

Прэзідэнцкія выбары ў ЗША пройдуць 5 лістапада.

Чытайце таксама:

Трамп і Харыс амаль зраўняліся ў апытаннях

Трамп пра словы Пуціна пра Харыс: Не ведаю, абразіў ён мяне ці аказаў мне паслугу

Пуцін заявіў, што падтрымлівае Харыс на выбарах у ЗША, бо яна заразліва смяецца

Каментары да артыкула