БЕЛ Ł РУС

«БелДжы» ў наступным годзе пачне выпускаць метанавыя аўтамабілі

20.11.2024 / 18:13

Nashaniva.com

Метанавыя аўтамабілі Belgee S50, якія заменяць Geely Emgrand New беларускай зборкі, паступяць у продаж у 2025 годзе, паведаміў гендырэктар завода «БелДжы» Генадзь Свідзерскі. Паводле яго слоў, вядзецца сістэмная праца з «Газпрамам» па пераводзе седанаў беларускай вытворчасці на метан.

Фотакалаж: китайские-автомобили.рф

«Гэта даволі складаная задача для новых аўтамабіляў, але дзякуючы такому тэхнічнаму супрацоўніцтву практычна завершаныя работы па адаптацыі метану для нашай самай масавай мадэлі S50», — цытуе Генадзя Свідзерскага ютуб-канал «Газовая промышленность».

Свідзерскі адзначыў, што гэта вельмі добрая опцыя, якая дазваляе не толькі надзейна эксплуатаваць аўто, але і рабіць гэтую эксплуатацыю таннейшай.

«Я думаю, што да серыйных паставак мы ўжо зможам сумесна прыступіць у наступным годзе», — удакладніў ён.

Свідзерскі таксама дадаў, што ў ягонага прадпрыемства ёсць задумкі па пераводзе на метанавае паліва красовераў Х50. Неўзабаве работы нібыта распачнуць і па гэтай мадэлі.

Пра тое, што беларускі Belgee S50 заменіць кітайскі Geely Emgrand, які выпускаецца на заводзе «БелДжы», стала вядома ў кастрычніку гэтага года. Праўда, на пачатковым этапе мадэль будзе адрознівацца ад зыходнага Emgrand толькі эмблемай.

Чытайце таксама:

Продажы новых аўтамабіляў у Беларусі зноў паставілі рэкорд

Першыя аўтацэнтры беларускага брэнда Belgee адкрыліся ў Мінску

Бывай, Еўропа! Беларусы канчаткова перасаджваюцца на кітайскія аўто

У Расіі зафіксавалі рэкордныя продажы аўтамабіляў «Белджы»

Санкцыі прыносяць свой плён — продажы новых аўто ў Беларусі б'юць рэкорды

Каментары да артыкула