БЕЛ Ł РУС

Гродзенскі музей купіць карціну мясцовага мастака пра вайну з сімвалам Z

30.11.2024 / 16:40

Nashaniva.com

Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей папаўняе фонды. Сярод іх — карціна мастака з Гродна Уладзіміра Качана «Песні вялікай перамогі». На ёй — савецкія партызаны, плакат «На Берлин» з сімвалам Z і самая медыйная ветэранка Валянціна Баранава, піша Hrodna Life.

Карціна "Песни великой Победы" Уладзіміра Качана. Фота: з сайта дзяржзакупак

Карціна «Песні вялікай перамогі» Уладзіміра Качана. Фота: з сайта дзяржзакупак

Карціна напісаная на палатне і белым метале. Тэхніка — друк, акрыл. Памер — 110×160 см. Стварылі яе ў 2024 годзе.

Пакуль невядома, колькі грошай патрацяць на карціну. Гэта высветляць да 6 снежня.

Мастак Уладзімір Качан нарадзіўся ў Гродне. Яму 66 гадоў. Яшчэ ў 1990-х супрацоўнічаў з Гродзенскім гарвыканкамам. Рабіў працы для ўладаў, Гродзенскай праваслаўнай епархіі. Сярод работ — партрэтная галерэя старшыняў Гродзенскага аблвыканкама, цыкл партрэтаў кіраўнікоў УУС Гродзенскага аблвыканкама, галерэі рэктараў і прафесараў мясцовых універсітэтаў. Ён — аўтар пано на фасадзе пажарнай часткі на Замкавай вуліцы.

Чытайце таксама:

Беларуская фабрыка пачала рабіць постары з дываноў

«Дажынкі». Загадка падзабытай карціны Рушчыца

Новая сенсацыя ў Нацыянальным мастацкім музеі: пад адной з карцін знайшлі партрэт караля Рэчы Паспалітай

У Купалаўскім тэатры адбылася першая прэм'ера сезона. Гэта трагікамедыя Дастаеўскага з Няфёдавай у галоўнай ролі

Як помнікі русіфікуюць Беларусь? Падлікі пра тое, колькі помнікаў прысвечаныя савецкай гісторыі, а колькі — нацыянальнай

Каментары да артыкула