БЕЛ Ł РУС

Падчас пратэстаў у Грузіі затрымалі беларуса

30.11.2024 / 19:27

Nashaniva.com

У Тбілісі ў ноч падчас пратэстаў 29 лістапада затрымалі беларуса Яўгена Муравіцкага, паведамляе NewsGeorgia са спасылкай на эфір грузінскага праўрадавага тэлеканала «Імедзі».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Daro Sulakauri/Getty Images

У чым канкрэтна абвінавачваюць затрыманага, не ўдакладняецца. Вядома, што Яўгену Муравіцкаму 25 гадоў.

Акрамя яго, затрымалі яшчэ 9 іншаземцаў — 8 расіян і адзін грузін з амерыканскім пашпартам.

Увоугуле падчас разгону ўчарашняй акцыі ў Тбіліся затрымалі 107 чалавек. Паліцыянты выкарыстоўвалі слёзатачывы газ, пярцовы спрэй і вадамёты. Удзельнікі дэманстрацыі паведамляюць пра факты збіцця.

28 лістапада прэм'ер-міністр Грузіі Іраклій Кабахідзэ абвясціў, што ўлады краіны вырашылі да канца 2028 года не пачынаць перамовы аб уступленні краіны ў Еўрасаюз і адмовіліся ад любых еўрапейскіх бюджэтных грантаў. Пасля гэтага ля будынка парламента на праспекце Руставелі ў Тбілісі пачаўся стыхійны мітынг.

Чытайце таксама:

Грузінскі прэм'ер абвінаваціў еўрапейскіх палітыкаў і «пятую калону» ў арганізацыі пратэстаў у Тбілісі

У Тбілісі ў знак пратэсту прыпыніў працу рэстаран, папулярны ў лідараў «Грузінскай мары»

Паліцыя зноў разагнала мітынг у цэнтры Тбілісі

У Грузіі працягваюцца пратэсты, паліцыя прымяніла вадамёты

У Грузіі ўспыхнулі пратэсты пасля заявы ўрада пра адмову ад еўраінтэграцыі

Каментары да артыкула