Свет11

У Грузіі працягваюцца пратэсты, паліцыя прымяніла вадамёты

Нягледзячы на жорсткі разгон пратэстаў напярэдадні, грузіны, абураныя афіцыйнай адмовай уладаў ад працэсу еўраінтэграцыі, зноў выйшлі на вуліцы буйных гарадоў. 

Сотні дзейных супрацоўнікаў розных грузінскіх міністэрстваў, уключаючы МЗС, Мінабароны, Мінадукацыі і Мінюст, 29 лістапада падпісалі адкрытыя лісты, якія асуджаюць замарожванне перамоваў аб уступленні краіны ў ЕЗ як неканстытуцыйнае, паведамляе Reuters.

Некаторыя прыватныя ўніверсітэты краіны заявілі, што прыпыняюць навучальны працэс на фоне беспарадкаў.

А ўвечары ў пятніцу ў сталіцы Грузіі пачалася новая акцыя пратэсту каля будынка парламента краіны. Тысячы людзей выйшлі на мітынг другі дзень запар, нягледзячы на жорсткі разгон акцыі мінулай ноччу і шматлікія затрыманні.

Пратэстоўцы перакрылі рух на праспекце Руставелі, куды былі сцягнутыя значныя сілы паліцыі. На плошчу да парламента ў Тбілісі прыбыў спецназ, да плошчы былі падагнаныя вадамёты.

Грузінскія СМІ паведамляюць, што спецназ ужо ўжыў вадамёты на некаторых тбіліскіх вуліцах. Выданне Tbilisi life удакладняе, што за некалькі хвілін да прымянення вадамётаў сілавікі выкарыстоўвалі пярцовы спрэй.

МУС Грузіі выпусціла прэс-рэліз, у якім сцвярджаецца, што «некаторыя з прысутных выступілі супраць праваахоўнікаў і абразілі іх славесна, пашкодзілі асвятляльныя ліхтары і іншае абсталяванне, а таксама падпалілі электраправодку». «У паліцэйскіх кідаюць неапазнаныя прадметы, адзін паліцэйскі паранены», — сцвярджае ведамства.

Акцыя пратэсту праходзіць і ў Батумі. Грамадзяне прыйшлі да мэрыі горада і праводзяць там мітынг. На месцы прысутнічае вялікая колькасць паліцэйскіх, якія пакуль не ўмешваліся ў тое, што адбываецца.

Стыхійныя пратэсты пачаліся ў Грузіі 28 лістапада. Тысячы людзей спантанна сабраліся каля парламента ўвечары пасля таго, як прэм'ер Іраклі Кабахідзэ абвясціў пра адмову ад пачатку перамоў пра ўступленне Грузіі ў Еўрапейскі Саюз. Да 9 вечара пратэстоўцы перакрылі праспект Руставелі, а пасля занялі і іншыя прылеглыя вуліцы, на якіх знаходзяцца службовыя ўваходы ў парламент.

Пасля апоўначы супраць дэманстрантаў сталі выкарыстоўваць спецыяльныя сродкі, у МУС заявілі, што «акцыя выйшла за межы мірных сходаў». Да 2 гадзін ночы пачаўся разгром пратэстоўцаў і масавыя затрыманні. Як адзначыў народны абаронца Грузіі Леван Іаселіані, дэманстрацыя насіла мірны характар, а дзеянні паліцыі парушылі свабоду сходаў. У СМІ з'явіліся кадры шматлікіх фактаў збіцця ўдзельнікаў акцыі, у тым ліку журналістаў і палітыкаў.

Каментары1

  • в чем смысл?
    30.11.2024
    У них же там тепло

Цяпер чытаюць

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект23

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча12

З чаго складаецца кошт кубачка капучына ў мінскай кавярні?5

Віталь Артыст прызнаўся, што развёўся другі раз8

Былую настаўніцу з ганьбай выгналі з канцэрту ў мінскай гімназіі №4. Ён быў прысвечаны Дню настаўніка19

Памерла Валянціна Гаявая1

Зламаўся ліфт на Берлінскай радыёвежы. Людзі захраслі на агляднай пляцоўцы на самым версе — вышыні 126 метраў1

У Кіеве працуюць расійскія рэтранслятары «шахедаў»6

«Прылёт быў проста ў акно». У Кіеве падчас варожай атакі загінула 26‑гадовая работніца банка2

Партнёрка і маці чатырох дзяцей Ілана Маска заявіла пра расставанне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект23

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць