БЕЛ Ł РУС

«Радыё Свабода» назвала беларускім словам 2024 года «інкамунікада»

5.12.2024 / 14:14

Nashaniva.com

Медыя 11-ы раз вызначае «Беларускае слова года»: зусім новае, або з новым значэннем, або вельмі важнае сёлета. Чытачы сацыяльных сетак разам з экспертамі вылучаюць кароткі спіс словаў і галасуюць, тлумачыць рэдакцыя «Радыё Свабоды».

Сёлета з вялікім адрывам першае месца заняло слова інкамунікада, што азначае поўную ізаляцыю, пазбаўленне сувязі з вонкавым светам. Слова адпавядае самым строгім крытэрам выбару, бо новае для беларускае мовы.

Выбар зразумелы, тлумачыць рэдакцыя, пра найбольш вядомых палітычных вязняў перасталі прыходзіць звесткі. Так міжнародна-праўны тэрмін для апісання гэтага спецыфічнага спосабу катавання, раней вядомы вузкаму колу юрыстаў як іншамоўны, увайшоў у агульную лексіку беларускае мовы.

Таксама параўнальна высокія вынікі ў сёлетнім галасаванні мелі словы бясчассе, штучны інтэлект (ШІ) і экстрэмізм. Новыя для беларускае мовы словы шахед і аўтарскі наватвор Лявона Вольскага калякалядны таксама былі ў фінальнай дзясятцы.

Чытайце таксама:

Оксфардскі слоўнік назваў словам года «засмечванне мозгу»

Cambridge Dictionary назваў слова 2024 года

У Германіі вызначылі моладзевае слова года. Гэта старажытны тэрмін, але з новым сэнсавым напаўненнем

Каментары да артыкула