БЕЛ Ł РУС

Міністэрства адукацыі запатрабавала экстранна правесці мерапрыемства да юбілею «Саюзнай дзяржавы»

5.12.2024 / 19:8

Nashaniva.com

Міністэрства адукацыі сёння запатрабавала ад беларускіх школ і каледжаў правесці адзіны ўрок: для «садзейнічання ўсведамленню навучэнцамі каштоўнасці дружбы паміж народамі Беларусі і Расіі», даведаўся «Флагшток».

Справаздачнае фота з мерапрыемства Вуцеўскай сярэдняй школы. Фота: «Добрушский край»

У адпаведнасці з распараджэннем намесніка міністра адукацыі Кацярыны Пятруцкай, навучальныя ўстановы абавязаныя правесці ўрок з 5 па 10 снежня. Нагода — 25-годдзе падпісання ў 1999 годзе дамовы аб стварэнні «Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі».

Не запланаваны загадзя характар «адзінага ўрока» можа сведчыць, што мерапрыемства сярод дзяцей і падлеткаў прымеркаванае да сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна ў Мінску 6 снежня.

Інфармацыя пра прыезд Пуціна з'явілася толькі 26 лістапада. Верагодна, чыноўнікі Мінадукацыі самі не планавалі ніякіх мерапрыемстваў да гэтай даты, але ў самы апошні момант атрымалі адпаведны загад.

У інструкцыі па правядзенні ўрока гаворыцца, што дзяцей варта сабраць у актавай зале або бібліятэцы, з меншымі дзецьмі павадзіць «карагод дружбы», а старэйшым пачытаць цытаты з Лукашэнкі і Пуціна. Скончыць урок рэкамендуецца песняй Алены Ланской і Аляксандра Ялоўскіх «Вместе».

Чытайце таксама:

На гэтым тыдні ў Мінск прыедзе Пуцін

Брэсцкую крэпасць зноў паставяць на маштабную рэканструкцыю

Адзінае аўтастрахаванне паміж Беларуссю і Расіяй запрацуе з новага года

Каментары да артыкула