БЕЛ Ł РУС

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак

8.12.2024 / 20:50

Nashaniva.com

Былы кіраўнік Сірыі прыляцеў у Маскву са сваёй сям'ёй.

Башар Асад і Уладзімір Пуцін. Фота: Kremlin Press Office / Handout/Anadolu Agency/Getty Images

Башар Асад прыляцеў з сям'ёй у Расію і папрасіў палітычны прытулак.

Яго просьба была задаволена, паведамляе ТАСС са спасылкай на крыніцы ў Крамлі.

«Асад разам з членамі сваёй сям'і прыбыў у Маскву. Расія, кіруючыся гуманітарнымі меркаваннямі, надала ім прытулак», — адзначыла крыніца.

Паведамляецца, што лідары паўстанцаў гарантавалі бяспеку расійскіх вайсковых баз і дыпламатычных устаноў.

Асад пакінуў Дамаск сёння раніцай пасля таго, як у сталіцу Сірыі ўвайшлі ўзброеныя паўстанцы. Пры гэтым паведамлялася, што вайсковы самалёт з Асадам знік з радараў неўзабаве пасля ўзлёту. Аднак звесткі аб тым, што самалёт быў збіты ракетай ці ізраільскімі ВПС, не пацвердзіліся.

Сям’я Асадаў кіравала Сірыяй больш за 50 гадоў.

Чытайце таксама:

З турмы Асада вызвалілі лётчыка, які адмовіўся бамбіць сірыйскі горад. Вось як ён выглядае пасля 43 гадоў зняволення ФОТА

Ізраіль нанёс авіяўдары па Дамаску. І заняў частку тэрыторыі Сірыі на Галанскіх вышынях

Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў Тартус, дзе знаходзіцца адзіная расійская ваенна-марская база ў рэгіёне

З’явілася відэа люксавых аўто з гаража Башара Асада

МЗС Расіі перастала называць сірыйскіх паўстанцаў тэрарыстамі — цяпер кажуць пра апазіцыю

Башар Асад пакінуў пасаду прэзідэнта Сірыі і краіну — МЗС Расіі

Усе кіраўнікі, супраць якіх выступалі пратэстоўцы падчас Арабскай вясны 2011 года, сышлі ў мінулае. Асад стаў апошнім

Фрыдман: Лёс Асада паказвае, што Лукашэнку «арэшнікі» не дапамогуць

Каментары да артыкула