БЕЛ Ł РУС

Трамп прызначыў зорных спецпасланнікаў у Галівудзе. Сярод іх Мэл Гібсан

17.01.2025 / 0:10

Nashaniva.com

Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прызначыў акцёраў і рэжысёраў Мэла Гібсана, Сільвестра Сталонэ і Джона Войта сваімі спецпасланнікамі ў Галівудзе. Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў сацсетцы Truth Social.

 

Фота: Fox News

«Для мяне вялікі гонар абвясціць, што Джон Войт, Мэл Гібсан і Сільвестр Сталонэ будуць маімі спецпасланнікамі ў вялікім, але вельмі праблемным месцы — Галівудзе (штат Каліфорнія). У гэтай якасці яны будуць працаваць над тым, каб зрабіць яго […] вялікшым, лепшым і мацнейшым, чым калі-небудзь раней», — напісаў палітык.

Цяпер для Галівуда, па яго словах, мае настаць Залаты век.

«Гэтыя тры вельмі таленавітыя чалавекі будуць маімі вачыма і вушамі, і я зраблю тое, што яны прапануюць» — заявіў Трамп.

Чытайце таксама:

Каманда Трампа разглядае варыянты як змякчэння, так і ўзмацнення санкцый адносна Расіі

Мільярдэры, замежныя госці і экс-прэзідэнты: хто будзе прысутнічаць на інаўгурацыі Трампа

Байдэн у развітальным звароце да нацыі папярэдзіў аб магчымым захопе ўлады алігархіяй, якая пагражае дэмакратыі

Абяцаных Трампам хуткіх мірных перамоў па Украіне не атрымаецца

Каментары да артыкула