Беларуса ў Польшчы затрымалі за крадзеж пасылак з прысмакамі і электронікай
Як піша выданне Głos Wielkopolski, у паліцыю звярнуўся ўладальнік транспартнай фірмы, якая супрацоўнічае з кампаніяй Amazon. Ён паскардзіўся на тое, што хтосьці пачынаючы са жніўня 2024 года ў горадзе Астшэшаў Велькапольскага ваяводства крадзе пасылкі з прысмакамі, кавай і электронікай.
Паліцыі ўдалося ўстанавіць, што да крадзяжоў датычны 33-гадовы беларус, кіроўца фірмы. Як піша выданне, мужчына рэгулярна прысвойваў сабе пасылкі, а агульную суму шкоды ацанілі прыкладна ў 3000 злотых (больш за 700 даляраў).
Чытайце таксама:
«Дзверы ляжалі ўнутры кабінета». У польскім Гданьску двойчы абакралі салон прыгажосці беларускі
Памятаеце Арцёма, які адкрыў махлярскі збор у Польшчы? Ён знайшоўся ў Беларусі. За кратамі