Здарэнні22

«Дзверы ляжалі ўнутры кабінета». У польскім Гданьску двойчы абакралі салон прыгажосці беларускі

Ганна (імя зменена) жыве ў Польшчы ўжо пяць гадоў. У Гданьску ў яе салон прыгажосці, жанчына арандуе кабінет у адным з офісных будынкаў.

У 2024 годзе працоўнае месца беларускі двойчы абакралі. Яна падзялілася з Most сваёй гісторыяй.

Першы выпадак адбыўся на майскія святы. З кабінета Ганны зніклі 2 тысячы злотых (400 еўра).

— Звычайна я не захоўваю грошы на працы, але менавіта ў гэтыя дні так супала, — успамінае беларуска. — У будынку працавалі толькі я і школа танцаў паверхам ніжэй. Ніякага ўзлому не было. Я заўсёды зачыняю дзверы на два замкі, таму дагэтуль не разумею, як гэта адбылося.

Ганна мяркуе, што грошы маглі скрасці, пакуль яна ненадоўга выходзіла з кабінета. Зламыснік павінен быў дакладна ведаць, дзе яны ляжаць.

Пасля здарэння яна звярнулася ў паліцыю, але знайсці злодзея не змаглі.

Другі інцыдэнт здарыўся ў пачатку снежня. На гэты раз дзверы кабінета былі выбітыя, а ўнутры ўсё перавернута.

— У нядзелю я прыйшла на працу, дзверы ляжалі ўнутры кабінета. Зніклі канверты са справаздачамі і [рахункамі]-фактурамі за год, Машынка для перманентнага макіяжу, блок сілкавання і расходныя матэрыялы, у тым ліку пігменты на суму каля 2100 злотых (420 еўра), — распавядае Ганна.

Паліцыя, якая прыбыла на месца, выявіла, што дзверы адчынілі і ў іншых кабінетах. Зрэшты, там нічога не ўзялі, акрамя цукерак. Паводле версіі паліцыі, злодзеі зайшлі і выйшлі праз акно ў агульным калідоры будынка.

— Нядаўна я хадзіла па пацверджанне па справе і выявіла, што ў дакументах пазначаны не ўсе скрадзеныя рэчы. Мне давялося папрасіць дадаць у спіс астатнія згубы, — дзеліцца Ганна.

Шукаць месцы з добрай аховай і страхаваць маёмасць

Каб пазбегнуць падобных сітуацый, Ганна плануе павесіць камеру назірання ў сваім кабінеце і, магчыма, змяніць памяшканне на тое, што ахоўваецца лепш.

— Я раю ўсім шукаць месцы з добрай аховай, усталёўваць сігналізацыю і камеры, а таксама страхаваць маёмасць. Гэта дапаможа ў будучыні атрымаць кампенсацыю, калі крадзеж усё ж такі адбудзецца, — кажа яна.

Каментары2

  • Шалёны сусвет
    16.12.2024
    Што там у вас у Польшчы адбываецца, навiны як хронiкi з 90-х...
  • Расчараваны
    17.12.2024
    Паліцыянты, па маіх ашушчэніях, паўсюль аднолькавыя. Ніхто не хоча працаваць. У Польшчы заяву падаць - цэлая праблема. А потым усё адно (хутчэй за ўсё) нікога не знойдуць.

Цяпер чытаюць

Дом, з якога расійскія гастралёры спрабавалі скрасці мільёны даляраў, належыць былому выканаўчаму дырэктару Беларусбанка8

Дом, з якога расійскія гастралёры спрабавалі скрасці мільёны даляраў, належыць былому выканаўчаму дырэктару Беларусбанка

Усе навіны →
Усе навіны

«Аўтарытарызм для Беларусі быў наканаваны, а Лукашэнка — не». У Варшаве палітыкі і гісторыкі ўспаміналі 1990‑я15

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка5

У Лагойскім раёне сям'я за адзін заход сабрала ў лесе 58 кілаграмаў лісічак. І гэта не рэкорд1

У Мінску на месцы ссечаных дрэў будуць ставіць дрэвы ў вазонах6

Small Boss Мінскага мора. Як 18‑гадовая дзяўчына стала капітанам яхты

«Распытвалі пра фінансаванне з-за мяжы». Рэжысёр Андрэй Кудзіненка расказаў пра ператрусы, КДБ і ўцёкі без пашпарта6

На Палессі знайшлі пенсіянерку, якую шукалі ў лесе два тыдні6

Зяленскі сустрэўся з Трампам у Белым доме7

Андрэй Пачобут атрымаў арэндную кватэру ў Беластоку20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дом, з якога расійскія гастралёры спрабавалі скрасці мільёны даляраў, належыць былому выканаўчаму дырэктару Беларусбанка8

Дом, з якога расійскія гастралёры спрабавалі скрасці мільёны даляраў, належыць былому выканаўчаму дырэктару Беларусбанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць