БЕЛ Ł РУС

Трамп плануе наведаць Кітай у першыя сто дзён прэзідэнцтва

19.01.2025 / 10:24

Nashaniva.com

Абраны прэзідэнт ЗША, які афіцыйна паўторна ўступіць на пасаду 20 студзеня, абяцае неўзабаве наведаць Кітай, піша The Wall Street Journal.

Дональд Трамп падчас візіту да Сі Цзіньпіна ў лістападзе 2017 года. Фота: Thomas Peter / Getty Images

Паводле звестак крыніц, знаёмых з абмеркаваннямі, Трамп заявіў сваім дарадцам, што плануе наведаць Кітай пасля сваёй інаўгурацыі. WSJ адзначае, што пакуль канчатковае рашэнне аб паездцы не прынята.

Трамп наведваў Кітай у 2017 годзе ў першы год свайго першага прэзідэнцкага тэрміну. 

17 студзеня 2025 года ён тэлефанаваў старшыні Кітая Сі Цзіньпіну. Па выніках размовы Трамп заявіў, што Вашынгтон і Пекін у найбліжэйшы час разам «вырашаць многія праблемы».

Дональд Трамп уступіць на пасаду прэзідэнта ЗША ў панядзелак. Інаўгурацыя пачнецца а 20-й паводле мінскага часу.

На цырымоніі будзе прысутнічаць намеснік старшыні КНР Хань Чжэн.

Чытайце таксама:

Як Вашынгтон рыхтуецца да інаўгурацыі 47-га прэзідэнта ЗША ФОТА

Трамп рыхтуецца да масавых дэпартацый нелегальных мігрантаў

Дональд Трамп запусціў уласную крыптавалюту

Большасць жыхароў Грэнландыі гатовы далучыцца да ЗША — апытанне

Інаўгурацыю Трампа перанеслі ў закрытае памяшканне з-за надвор'я

Каментары да артыкула