Свет11

Інаўгурацыю Трампа перанеслі ў закрытае памяшканне з-за надвор'я

Цырымонія прысягі і інаўгурацыйная прамова 47-га прэзідэнта ЗША ў панядзелак, 20 студзеня, пройдуць у закрытым памяшканні, як і 40 гадоў таму падчас другой прысягі прэзідэнта Рэйгана, піша «Голас Амерыкі».

Дональд Трамп. Фота: Manuel Balce Ceneta / AP

Абраны прэзідэнт Дональд Трамп заявіў, што з-за моцных халадоў яго інаўгурацыя ў панядзелак адбудзецца ў будынку Капітолія ЗША, а не на адкрытым паветры.

«На краіну насоўваецца арктычны холад. Я не хачу, каб людзі пацярпелі ці атрымалі нейкія траўмы, — заявіў Трамп на сваёй платформе Truth Social у пятніцу. — Таму я распарадзіўся, каб інаўгурацыйная прамова, а таксама малітвы і іншыя выступы былі прачытаныя ў ратондзе Капітолія Злучаных Штатаў».

Апошні раз праз моцны холад інаўгурацыю пераносілі ў закрытае памяшканне 40 гадоў таму, у 1985 годзе, падчас другой прысягі прэзідэнта Рональда Рэйгана, калі пасля 12:00 тэмпература паветра дасягнула мінус 29 градусаў па Цэльсіі.

Паводле прагнозу надвор'я ў Вашынгтоне на панядзелак, тэмпература паветра падчас прысягі Трампа складзе каля мінус 7 градусаў па Цэльсіі, але гэты мароз будзе адчувацца значна мацней праз вецер.

Паводле слоў Трампа, прыхільнікі могуць назіраць за цырымоніяй на экранах у Capital One Arena, спартыўным комплексе ў цэнтры Вашынгтона, які змяшчае 20 000 чалавек.

Трамп таксама паведаміў, што прэзідэнцкі парад, у якім павінны былі ўдзельнічаць маршавыя аркестры і іншыя выканаўцы, якія праходзяць па Пенсільванскай авеню міма Белага дома, будзе перанесены на стадыён Capital One Arena. Пакуль незразумела, як ён будзе арганізаваны ўнутры спартыўнага комплексу.

Трамп заявіў, што далучыцца да натоўпу на арэне пасля таго, як будзе прыведзены да прысягі.

У нядзелю, напярэдадні інаўгурацыі, Трамп павінен правесці са сваімі прыхільнікамі мітынг на той жа арэне.

Халоднае надвор’е ўплывала на ход некаторых інаўгурацый і ў мінулым.

Дзявяты прэзідэнт ЗША Уільям Генры Гарысан прачытаў самую доўгую інаўгурацыйную прамову 4 сакавіка 1841 года ў сырое і халоднае надвор'е, без шапкі і паліто. Лічыцца, што гэта спрыяла развіццю ў яго пнеўманіі. Ён памёр праз месяц пасля ўступлення на пасаду, і яго прэзідэнцтва стала самым кароткім у гісторыі ЗША.

Падчас другой цырымоніі прывядзення да прысягі прэзідэнта Уліса Гранта 4 сакавіка 1873 года некалькі кадэтаў, якія стаялі на вуліцы без шынялёў, упалі, а парывісты вецер зрабіў прамову Гранта неразборлівай нават для тых, хто знаходзіўся побач з ім на платформе. З ранішняй тэмпературай у -15 градусаў па Цэльсіі той дзень стаў самым халодным сакавіцкім днём у Вашынгтоне.

Каментары1

  • bullet
    18.01.2025
    пфф, чарговы бункерны

Цяпер чытаюць

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй3

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскі Dana Mall атакавалі прусакі2

Зяленскі назваў першы дзень перамоў у Абу-Дабі «канструктыўным і даволі змястоўным»3

У Літве ў сувязі з дарагоўляй паліва напалову зменшылі кошт квіткоў на аўтобусы і цягнікі5

«Усе грошы пайшлі на матэрыялы і падаткі». Аўтар незабыўных скульптур у Быхаве, Касцюковічах і Гарадцы адказаў крытыкам23

Спецыялісты расказалі, якія фішынгавыя лісты найчасцей адкрываюць беларусы. Лідарам стала запрашэнне на суботнік1

На папулярным вадасховішчы людзі зрабілі больш за паўтысячы нелегальных прыватных прычалаў

У лесе пад Дзяржынскам знайшлі ваўчаня з дэфармаванымі лапамі. Яно аказалася цалкам ручным1

У Мінску пачалі будаваць Казахстанскі квартал5

У Міграцыйным дэпартаменце Літвы патлумачылі, як будуць дэпартаваць Скіндзерава11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй3

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць