БЕЛ Ł РУС

За два дні датэрміновага галасавання праз выбарчыя ўчасткі прагналі траціну супрацоўнікаў сістэмы МНС

22.01.2025 / 20:38

Nashaniva.com

Высокімі паказчыкамі забеспячэння яўкі ў сваім ведамстве пахваліўся міністр надзвычайных сітуацый Вадзім Сіняўскі. Паводле яго слоў, каля 35% асабовага складу сістэмы МНС ужо прагаласавала на выбарах датэрмінова.

«На жаль, тры чалавекі не змогуць прагаласаваць, таму што знаходзяцца ў экспедыцыі за Палярным кругам, — сказаў ён. — Галасуюць курсанты, якія першы раз прыйшлі на выбарчыя ўчасткі, а таксама нашы ветэраны, якія знаходзяцца з дзейнымі супрацоўнікамі ў цесным узаемадзеянні».

Сам міністр, натуральна, таксама прагаласаваў датэрмінова. 

Асноўны дзень галасавання прызначаны на 26 студзеня 2025 года, а датэрміновае ідзе 21—25 студзеня. ЦВК ўчора заявіла, што ў першы дзень датэрміновага галасавання на ўчасткі нібыта з'явіліся 7,81% выбаршчыкаў.

Чытайце таксама:

Гарадскія аўтобусы ў Мінскай вобласці на выбарчыя ўчасткі будуць вазіць задарма

«Ствараюцца камфортныя ўмовы». Міністр адукацыі выказаўся пра датэрміновае галасаванне студэнтаў

Belpol атрымаў спісы членаў выбарчых камісій

«А я буду галасаваць за Хіжняка…»

У першы дзень датэрміновага галасавання запісалі 7,81% яўкі

Каментары да артыкула