Генпракуратура завяла крымінальную справу на «Белпол» за выкраданне базы з імёнамі членаў выбарчых камісій
Генеральная пракуратура паведаміла, што на аб'яднанне былых сілавікоў «Белпол» заведзеная крымінальная справа «па факце наўмысных незаконных збору і распаўсюдзе інфармацыі пра прыватнае жыцце і персанальныя даныя больш за дзесяць тысяч грамадзян, якія з'яўляюцца членамі выбарчых камісій і назіральнікамі пры правядзенні электаральнай кампаніі 2025 года».
Справа заведзеная па ч. 1 арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных даных»).
Перад гэтым стала вядома, што «Белпол» атрымаў спісы больш за 10 тысяч членаў выбарчых камісій і назіральнікаў, задзейнічаных у чарговай фальсіфікацыі прэзідэнцкай выбарчай кампаніі ў Беларусі.
Усе яны былі прызначаныя рэжымам яшчэ ў верасні 2024 года (то-бок нават да абвяшчэння даты прэзідэнцкіх выбараў) паводле вынікаў праверак у «КДБ-МУС» на лаяльнасць да Лукашэнкі.
Чытайце таксама:
Belpol атрымаў спісы членаў выбарчых камісій
Мітрапаліт Веніямін таксама прыйшоў галасаваць датэрмінова
Карпенка паведаміў пра 15 беларусаў, якія вярнуліся з-за мяжы, каб прагаласаваць
«Падыход такі — патрыятызм». Чым падчас выбараў займаюцца настаўнікі, медыкі і адвакаты