БЕЛ Ł РУС

Палітвязню Сяргею Франчуку дадалі яшчэ паўгода зняволення

24.01.2025 / 18:9

Nashaniva.com

У судзе Бабруйскага раёна і горада Бабруйска 10 студзеня адбыўся разгляд ужо трэцяй крымінальнай справы супраць палітвязня Сяргея Франчука. Гэтым разам яго абвінавацілі ў «абразе прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК), піша «Вясна».

Сяргей Франчук

Суддзя Андрэй Літвін прызначыў Франчуку яшчэ шэсць месяцаў зняволення ў дадатак да трох з паловай гадоў калоніі, а таксама штраф памерам 50 базавых велічыняў (2 000 рублёў).

Сяргей Франчук — стрыечны брат прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы, былога намесніка камандзіра Палка Каліноўскага Вадзіма Кабанчука.

Сяргея затрымалі 9 жніўня 2022 года. Летась яго двойчы запар асудзілі агулам да трох з паловай гадоў калоніі. Агульны тэрмін зняволення палітвязня цяпер складае чатыры гады.

Чытайце таксама:

Палітвязня Сяргея Франчука зноў будуць судзіць

Сын палітыка, брат каліноўца. Палітвязні, якіх пасадзілі ў знак помсты сваякам

У Бабруйску зноў асудзілі стрыечнага брата байца палка Каліноўскага і дадалі яшчэ паўгода калоніі

Каментары да артыкула