БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка зноў дазволіў выдаваць ільготныя крэдыты на куплю Belgee

28.01.2025 / 21:49

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб працягванні праграмы крэдытавання грамадзян Беларусі на куплю легкавых аўтамабіляў Belgee, якія вырабляюцца ў Беларусі.

Фотакалаж: китайские-автомобили.рф

Удакладняецца, што з моманту запуску праграмы было прададзена больш за 70 тысяч аўтамабіляў, а льготнымі крэдытамі скарысталіся больш за 33 тысячы беларусаў. 

Папярэдні тэрмін дзеяння льготных праграм беларускіх банкаў па куплі гэтых аўтамабіляў скончыўся 31 снежня 2024 года.

У 2024-м стаўкі па льготных крэдытах складалі ад 7,15 да 7,88% на першыя тры гады. Праз тры гады стаўка рэфінансавання павялічвалася на 3%. Максімальны тэрмін крэдыту складаў 10 гадоў.

Чытайце таксама:

Дырэктар завода «БелДжы» расказаў, колькі аўто яны прадаюць у Расію

«БелДжы» ў наступным годзе пачне выпускаць метанавыя аўтамабілі

Першыя аўтацэнтры беларускага брэнда Belgee адкрыліся ў Мінску

«Замест 100 кітайцаў трэба 140 беларусаў». Кіраўнік «БелДжы» патлумачыў розніцу паміж беларускімі і кітайскімі работнікамі

Каментары да артыкула