Грамадства1212

«Замест 100 кітайцаў трэба 140 беларусаў». Кіраўнік «БелДжы» патлумачыў розніцу паміж беларускімі і кітайскімі работнікамі

Генеральны дырэктар СЗАТ «Белджы» Генадзь Свідзерскі у эфіры тэлеканала СТБ патлумачыў розніцу ў менталітэце беларускіх і кітайскіх работнікаў.

Скрын відэа СТБ

Гендырэктар «Белджы» спачатку адзначыў адрозненне, якое пачуў ад свайго намесніка:

— Якое б вы пытанне ні задалі [кітайцам], заўсёды атрымаеце адзін і той жа адказ — гэта не маё пытанне. У нас усе ведаюць, што яму трэба рабіць, што не трэба.

Але з іншага боку, кітайцы больш прадуктыўныя. 

— На канвеер трэба паставіць 100 чалавек, каб выпусціць тысячу аўтамабіляў. У Кітаі, калі чалавек прыходзіць на працу, яму гавораць — у цябе водпуск будзе 10 дзён у годзе, хварэць ты можаш пяць дзён, пажадана добра выхоўваць дзяцей, таму што пенсійнае забеспячэнне там прадугледжана вельмі сціплае. І працаваць ты павінен звышурочна, калі неабходна.

У беларусаў, як верыць Свідзерскаму, вольніца: 

— Калі паглядзець на Беларусь, то ў нас адпачынак 30 дзён, хварэў сам, потым даглядаў дзіця, потым быў ваенкамат, вучоба і гэтак далей. Дзе стаіць 100 кітайцаў, вам трэба паставіць 140 беларусаў.

На пытанне вядоўцы, ці сам гендырэктар працаголік, той адказаў:

— Не думаю. Я заўсёды гавару: трэба так добра працаваць, каб потым не працаваць. Калі ўсё наладзіць, то яно потым працуе само. Хаця цяпер ужо аналізую — у мяне ўсё ж такі вялікі стаж працы, у наступным годзе будзе 50 гадоў майго працоўнага стажу — я злавіў сябе на думцы, што праца настолькі выцясняла ўсё астатняе, што я зразумеў: і адпачываць трэба вучыцца. Увесь час не хапала часу з-за працы.

Каментары12

  • Банкир
    28.10.2024
    Осталось узнать мнение китайских директоров о беларуских. В какой пропорции нужно взять вторых, чтобы получить эффективность первых? НН, возьмите комментарий у Ли Шуфу
  • ваван
    28.10.2024
    ну хоть кто то правду говорит...
  • Пабарабану
    28.10.2024
    Якія кіраўнікі, такія ж і працаўнікі...

Цяпер чытаюць

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні4

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі вычарпалі гадавую квоту на электрамабілі

Ігар Карней: Што немагчыма дараваць крыважэрнай сістэме26

Беларускі футбаліст выратаваў чалавека, што тануў1

Пасажыра самалёта ў ЗША прыматалі скотчам да крэсла пасля бойкі на борце1

Пуцін даў указанне трое сутак не біць па Кіеве12

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру9

Кухараў: Будаўніцтва трэцяй лініі метро не пераносіцца1

Новая мадэль Claude за 44 хвіліны ўзламала шыфр, які не маглі разгадаць 373 гады4

«У сезон можна зарабляць на рыбе больш за 10 000 на месяц». Беларуска пра жыццё на Камчатцы11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні4

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць