БЕЛ Ł РУС

Заява трох партый, якія на выбарах у КР сумарна набралі 165 галасоў: Імітацыя палітычнай барацьбы — шлях да забыцця

29.01.2025 / 10:38

Nashaniva.com

Тры беларускія апазіцыйныя палітычныя сілы падпісалі заяву, у якой заклікалі беларускую дэмакратычную супольнасць да перазагрузкі.

Візіт удзельнікаў Мемарандума ў Сейм Літвы. Фота: фэйсбук Георгія Дзмітрука

Заява зроблена ад імені партыі «Народная Грамада», Беларускай хрысціянскай дэмакратыі (той, што ўзначальвае Георгій Дзмітрук), а таксама супольнасці сяброў, якія збіраліся стварыць партыю «Краіна для жыцця». Усе яны назвалі сябе Кааліцыяй беларускіх палітычных партый Мемарандум.

Што аб'ядноўвае гэтых саюзнікаў? Найгоршы вынік на выбарах у Каардынацыйную раду ў мінулым годзе. Тады за гэтыя тры палітычныя сілы агулам прагаласавала 165 (2,46%) удзельнікаў выбараў.

Таксама на іх рахунку спроба аспрэчыць статус Святланы Ціханоўскай у жніўні 2024 года.

Цяпер жа кааліцыя заклікала беларускія дэмакратычныя палітычныя сілы да кансалідацыі, а таксама да «якаснай перазагрузкі з улікам аналізу памылак».

«Імітацыя палітычнай барацьбы — шлях да палітычнага забыцця», — падсумоўваюць «Народная грамада», БХД і «Краіна для жыцця».

Чытайце таксама:

Старшыня «Грамады» Вільскі знайшоў вінаватых у публікацыі фэйкавай заявы пра Ціханоўскую. І падумвае звяртацца ў паліцыю

Партыя, ад якой у КР ішло найбольш агентуры, заявіла пра непрызнанне Ціханоўскай. А пасля аспрэчыла гэта

Сяброўка «Народнай грамады», якая пісала даносы ў КДБ, вярнулася ў Беларусь і дала інтэрв'ю прапагандыстам

Двое сяброў «Народнай грамады» пісалі даносы ў КДБ. Хто яны і як тлумачаць сітуацыю?

Каментары да артыкула