БЕЛ Ł РУС

Сын Януковіча зарабляе мільярды на продажы вугалю з акупаваных тэрыторый

4.02.2025 / 16:13

Nashaniva.com

Сын скінутага прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча зарабляе на вугалі з акупаваных тэрыторый, які дасылаюць у Турцыю і іншыя краіны, а грошы — у афшоры, пішуць «Важные истории».

Блізкая да Аляксандра Януковіча кампанія «Энергарэсурс» за апошнія два гады адправіла за мяжу амаль паўмільёна тон вугалю. Асноўная частка накіроўваецца ў Турцыю.

Фірма «Энергарэсурс» зарэгістравана каля Растова-на-Доне. Яе ўладальнік — Аляксей Іваноў, які з 2016 года працуе ў розных юрыдычных кампаніях, звязаных з Аляксандрам Януковічам.

Па даных журналістаў, у мытных дэкларацыях вугаль пазначаюць як расійскі, але здабыты ён у данецкіх і луганскіх вугальных шахтах.

Грошы за вугаль ідуць на рахункі афшора з Брытанскіх Віргінскіх выспаў, а вугаль — у Турцыю і іншыя краіны. Нізкі кошт вугалю ад «Энергарэсурса» дазваляе кампаніі эканоміць на экспартных пошлінах.

Як пішуць «Важные истории», пасля анэксіі самаабвешчаных «ДНР» і «ЛНР» цяжка адсачыць мытную статыстыку экспарту. Таму журналісты выкарыстоўвалі для свайго расследвання даныя аб самых буйных экспарцёрах і кампаніі, з якімі яны звязаны.

Чытайце таксама:

У Маскве падарвалі прарасійскага аўтарытэта з Данбаса, які арганізоўваў цітушак

Суд «ДНР» асудзіў беларускага добраахвотніка да 14 гадоў калоніі

Следчыя Украіны падазраюць супрацоўнікаў МУС у забойстве беларуса Жызнеўскага, якое адбылося 11 гадоў таму

Банкір з атачэння Януковіча, які хаваўся ад следства ў Беларусі, з'ехаў у ЕС

Пяць чалавек загінулі пасля расійскага ўдару па Ізюме

Каментары да артыкула