БЕЛ Ł РУС

У Крамлі назвалі пустымі словамі заяву Зяленскага аб гатоўнасці да перамоў з Пуціным

5.02.2025 / 14:7

Nashaniva.com

Напярэдадні прэзідэнт Украіны заявіў, што гатовы сесці за стол перамоў з Пуціным, калі гэта прынясе мір.

Фота: Alexei Danichev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

«Трэба цалкам усведамляць тое, што адбываецца. Аналіз з нашага боку, які неаднаразова агучваўся прэзідэнтам Пуціным, сведчыць пра тое, што спадар Зяленскі мае вялікія праблемы дэ-юрэ з пункту гледжання сваёй легітымнасці. Але нават нягледзячы на гэта, расійскі бок застаецца адкрытым для перамоў», — цытуюць прэс-сакратара Дзмітрыя Пяскова расійскія інфармацыйныя агенцтвы.

Украіна ўвяла забарону на прамыя перамовы з Пуціным восенню 2022 года, калі Расія замацавала ў сваёй Канстытуцыі анексію чатырох украінскіх абласцей. Украінскія законы таксама забараняюць правядзенне выбараў падчас дзеяння ваеннага становішча.

Напярэдадні Уладзімір Зяленскі заявіў у інтэрв’ю брытанскаму журналісту Пірсу Моргану, што гатовы сесці за стол перамоў з Уладзімірам Пуціным, калі гэта прынясе мір. Ён таксама дадаў, што яго стаўленне да расійскага лідара ў дадзеным выпадку не мае значэння.

«Я лічу яго ворагам і, шчыра кажучы, думаю, што ён таксама лічыць мяне ворагам», — сказаў украінскі прэзідэнт.

Чытайце таксама:

Зяленскі сказаў, што гатовы сесці за стол перамоваў з Пуціным, калі гэта прынясе мір

Зяленскі: Кіеў адкрыты да супрацоўніцтва па здабычы рэдказямельных металаў

Зяленскі: Калі не бераце нас у НАТА, то дайце ядзерную зброю

Каментары да артыкула