Вайна

Зяленскі сказаў, што гатовы сесці за стол перамоваў з Пуціным, калі гэта прынясе мір

«Калі гэта адзіная канфігурацыя, пры якой мы можам прынесці мір грамадзянам Украіны і не страціць людзей, то мы дакладна пойдзем на такі варыянт сустрэчы», — сказаў прэзідэнт Украіны.

Фота: Pier Marco Tacca / Getty Images

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю брытанскаму журналісту Пірсу Моргану сказаў, што гатовы сесці за стол перамоваў з расійскім лідарам Уладзімірам Пуціным, калі гэта будзе адзіным варыянтам мірнага ўрэгулявання, піша Бі-бі-сі.

Па словах украінскага прэзідэнта, яго стаўленне да Пуціна ў гэтым выпадку не мае значэння. «Я лічу яго за ворага і, шчыра кажучы, думаю, што ён таксама лічыць мяне за ворага», — дадаў Зяленскі.

У перамовах аб міры павінны таксама прымаць удзел ЗША і ЕС, сказаў прэзідэнт.

Таксама ў інтэрв'ю Пірсу Моргану прэзідэнт Украіны назваў лічбу ўкраінскіх страт на вайне: паводле яго сцвярджэння, гэта 45100 загінулых і 390 тысяч параненых, а таксама тысячы зніклых без вестак або палонных (ён сказаў, што дакладная лічба невядомая).

Ён даў ацэнку расійскіх страт: 350 тысяч загінулых, 600-700 тысяч параненых і 50—70 тысяч зніклых без вестак.

У інтэрв'ю Зяленскі таксама сказаў, што для правядзення прэзідэнцкіх выбараў трэба змяніць заканадаўства, але акрамя таго, падчас вайны «мільёны людзей» не змогуць прагаласаваць, бо знаходзяцца пад расійскай акупацыяй або за мяжой. Адмяніць жа ваеннае становішча немагчыма, пакуль вайна працягваецца, паколькі гэта прывядзе да дэмабілізацыі арміі.

«Гарачая стадыя вайны скончыцца, і тады, калі скончыцца ваеннае становішча, выбары дакладна будуць абвешчаныя», — сказаў Зяленскі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне2

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Супрацоўнікам беларускіх кампаній забаранілі карыстацца Claude для працы нават за мяжой47

Аўтападборшчык паказаў якасць афарбоўкі новых Belgee: месцамі бачны толькі грунт11

Ці можна рабіць сэлфі ў прымерачнай крамы? Адвакатка патлумачыла, што дазволена

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Барселоне акцыі пратэсту завяршыліся сутыкненнямі з паліцыяй і рабаваннямі1

Ад талмудыстаў з Гродна да амерыканскіх мільянераў. У Траццякоўцы адкрылася вялікая выстава Льва Бакста1

У Вялікім каньёне не хапае мільярда гадоў геалагічнай гісторыі. Куды яна падзелася?2

Чаму кашаль не адпускае тыднямі пасля прастуды і што з ім рабіць2

Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне2

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць