Мінпрацы абяцае беларусам бонусы за пераезд у вёску
З 7 лютага пачынае дзейнічаць пастанова Міністэрства працы і сацыяльнай аховы, згодна якой беларусы, якія пераязджаюць у вёску, могуць атрымаць бонусы.
Згодна інструкцыі Мінпрацы, беспрацоўныя беларусы, якія перасяляюцца ў вёску, змогуць атрымаць грашовую дапамогу.
Пасля працаўладкавання ім абяцаюць выплаціць 9 пражытачных мінімумаў — на 1 лютага 2025 года гэта 4 028,76 рублёў.
Для таго, каб удзельнічаць у гэтай праграме, трэба мець трохбаковую дамову паміж органам сацыяльнай абароны, беспрацоўным і наймальнікам аб перасяленні беспрацоўнага і членаў яго сям'і ў сувязі з пераездам на працу ў іншую мясцовасць.
Пасля яму абяцаюць выплаціць грошы і пазней — назіраць за тым, як ён выконвае свае абавязкі па дамове.
Чыноўнікі спадзяюцца, што такім чынам у іх атрымаецца прыцягнуць кадры на працу ў вёску.
Чытайце таксама:
Чыноўнікі рэкамендуюць бізнэсу скараціць колькасць надпісаў на замежных мовах на шыльдах
Мінчук ператварыў закінуты куток у музей дзівосных драўляных скульптур
Алексіевіч: Я не думаю, што ёсць хоць адзін чалавек, які сапраўды разумее, што адбываецца ва Украіне