Беларусбанк абмяжоўвае суму зняцця сродкаў з картак банкаў-нерэзідэнтаў
6.02.2025 / 17:57
Цяпер гэтая сума не павінна перавышаць 49 базавых велічынь, або 2058 рублёў на працягу аднаго каляндарнага месяца па адной картцы, паведамляецца на сайце Беларусбанка.
Каб зняць суму, якая перавышае вызначаны ліміт, можна звярнуцца ў касу банка з дакументам, які сведчыць асобу.
Абмежаванні для ўсіх банкаў ужо ўводзіў Нацыянальны банк Беларусі. Па яго ініцыятыве з 20 снежня 2024 года па 1 лютага 2025 года дзейнічалі квоты на зняцце наяўных у банкаматах беларускіх банкаў з выкарыстаннем тых жа картак, эмітаваных банкам-нерэзідэнтам.
Але тады сума абмежаванняў не павінна была перавышаць 25 базавых велічынь. У 2024 годзе гэта было 1000 рублёў у месяц, у 2025-м — 1050 рублёў.
Чытайце таксама:
Зняць грошы можна ў 3000 крамах па Беларусі
Беларусбанк увёў сістэму праверкі рэквізітаў праз махляроў
Беларусбанк аднавіў прыём пашкоджанай замежнай валюты
Нацбанк дазволіў Альфа Банку працаваць з банкаўскімі ячэйкамі