БЕЛ Ł РУС

Трамп папярэдзіў ХАМАС пра «сапраўднае пекла», калі не будуць вызваленыя ўсе закладнікі да суботы

11.02.2025 / 9:54

Nashaniva.com

Напярэдадні ХАМАС абвінаваціў Ізраіль у парушэнні пагаднення і адклаў далейшае вызваленне закладнікаў. 

ХАМАС перадаў 8 лютага чарговых трох закладнікаў Ізраілю. Фота: AP Photo / Abdel Kareem Hana

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што пагадненне аб спыненні агню паміж Ізраілем і ХАМАС павінна быць адменена, калі ўсе закладнікі, якія ўтрымліваюцца ў сектары Газа, не будуць вызваленыя «да паўдня суботы», піша Associated Press. 

Трамп адзначыў, што ХАМАС павінен неадкладна вызваліць усіх закладнікаў.

«Калі іх не будзе тут, пачнецца сапраўднае пекла», — заявіў ён.

У той жа час ён прызнаў, што канчатковае рашэнне па дамове застаецца за Ізраілем.

«Я гавару за сябе. Ізраіль можа яго адмяніць», — сказаў прэзідэнт ЗША.

9 студзеня Ізраіль заявіў пра ўступленне ў сілу рэжыму спынення агню ў Газе. 

10 лютага ХАМАС паведаміў пра адмену запланаванага на 15 лютага вызвалення закладнікаў. ХАМАС абвінаваціў Ізраіль у парушэнні пагаднення аб спыненні агню, у тым ліку ў нанясенні авіяўдараў па палесцінцам у сектары Газа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула