Пажар на Чарнобыльскай АЭС дагэтуль не патушылі
Узгаранне на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, якое ўзнікла пасля трапляння ў яе дрона, цалкам дагэтуль не ліквідавана. Па стане на 13:00 захоўваюцца тры ачагі тлення, паведамляе Дзяржаўнае агенцтва Украіны па кіраванні зонай адчужэння.
Скрыншот з відэа
«Зафіксавана тры ачагі тлення. Для іх тушэння і частковага ўскрыцця канструкцый сховішча працуюць тры групы вышыннікаў (па чатыры чалавекі ў кожнай). Зробленыя 22 адтуліны, агульная плошча ўскрыцця — каля 2 кв. м. Пракладзеныя працоўныя лініі на пяць ствалоў. Да ліквідацыі наступстваў прыцягнутыя ратавальнікі ДСНС», — гаворыцца ў паведамленні.
14 лютага расійскія войскі ўдарылі дронам па саркафагу 4-га энергаблока ЧАЭС. У выніку ўдару сховішча было пашкоджанае, на ім узнік пажар.
Чытайце таксама:
МАГАТЭ выступіла з заяваю наконт сітуацыі каля ЧАЭС пасля ўдару дронам
Расійскі дрон атакаваў і прабіў саркафаг над Чарнобыльскай АЭС