БЕЛ Ł РУС

У рухавік самалёта «Белавія» пры пасадцы ў Брэсце трапіла птушка

17.02.2025 / 18:54

Nashaniva.com

Самалёт знялі з наступных маршрутаў.

Фота ілюстрацыйнае

Авіякампанія «Белавія» 17 лютага паведаміла пра інцыдэнт з самалётам «Эмбраер-175», які рабіў рэйс па маршруце Масква — Брэст. Адзначаецца, што калі самалёт (бартавы нумар EW-512РО) рабіў пасадку, у ягоны рухавік трапіла птушка.

У паведамленні гаворыцца, што борт «не атрымаў бачных пашкоджанняў, прызямліўся паспяхова, аднак для гарантавання бяспекі далейшых палётаў было прынята рашэнне зрабіць дадатковы тэхнічны агляд судна».

У выніку самалёт быў зняты з наступных маршрутаў і заменены на «Боінг-737». Гэта, як заяўляецца, «пацягнула карэктаванне раскладу».

Паведамляецца пра больш чым чатырохгадзінную затрымку рэйсаў Брэст — Масква, Масква — Гомель, Гомель — Масква, Масква-Мінск. Авіякампанія прынесла прабачэнні пасажырам. 

Чытайце таксама:

«Белавія» запусціць рэйс з Магілёва ў Маскву

З Мінска запусцяць чартарныя рэйсы ў Аман

«Ліліт, вы святло яго жыцця». Раніцай 1 студзеня мінчук зрабіў прапанову сваёй дзяўчыне ў самалёце «Белавія» на вышыні 10 тысяч метраў

«Пакуль няма прычын». «Белавія» не будзе праводзіць экстранныя праверкі на фоне авіякатастрофы ў Паўднёвай Карэі

Каментары да артыкула