Стан папы Францішка пагоршаў, у яго двухбаковая пнеўманія
Стан пантыфіка, шпіталізаванага на мінулым тыдні, зноў пагоршыўся, але ён «знаходзіцца ў добрым настроі», паведаміла прэс-служба Ватыкана.
Папа рымскі Францішак на Вялікдзень. Фота: AP
На працягу дня папа чаргаваў адпачынак, малітву і чытанне тэкстаў.
«Ён дзякуе за сувязь, якую ён адчувае ў гэты момант, і з удзячным сэрцам просіць працягваць маліцца за яго», — гаворыцца ў заяве Ватыкана.
Новы дыягназ запатрабаваў дадатковай медыкаментознай тэрапіі, дадалі ў прэс-службе пантыфіка. 88-гадовы Францішак застанецца ў бальніцы на нявызначаны тэрмін.
Напярэдадні ў Папы рымскага дыягнаставалі полімікробную інфекцыю дыхальных шляхоў, для чаго спатрэбілася змяніць план ягонага лячэння.
У маладосці пантыфіку ў ходзе аперацыі часткова выдалілі лёгкае пасля перанесенай хваробы, з-за чаго, як пісалі СМІ, ён больш успрымальны да рэспіраторных інфекцый
Чытайце таксама:
Ватыкан паведаміў пра складаную клінічную сітуацыю са здароўем Папы Францішка
Папа Рымскі Францішак апынуўся ў бальніцы
Папа Францішак упершыню прызначыў жанчыну кіраўніком буйнога ватыканскага ведамства
Папа Францішак заклікаў спыніць вайну ва Украіне і вызваліць закладнікаў у Газе