БЕЛ Ł РУС

Амерыканцы папрасілі адмяніць выхад да прэсы пасля сустрэчы Зяленскага з Келагам

20.02.2025 / 18:7

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сустрэўся са спецпрадстаўніком ЗША ў пытаннях Украіны Кітам Келагам. Але падрабязнасцяў пра яе здабыць пакуль нікому не ўдалося. 

Пасля сустрэчы павінна была адбыцца прэс-канферэнцыя, але па жаданні амерыканскага боку яе адмянілі, паведаміў журналістам прэс-сакратар Уладзіміра Зяленскага Сяргей Нікіфараў.

Спецпрадстаўнік ЗША па Расіі і Украіне Кіт Келаг прыехаў у Кіеў 19 лютага. 

«Мы будзем слухаць. Мы гатовыя даць тое, што трэба. Мы разумеем неабходнасць гарантый бяспекі. Частка маёй місіі — слухаць. Потым я вярнуся ў ЗША, пагавару з прэзідэнтам Трампам, каб пераканацца, што мы ўсё правільна разумеем», — сказаў ён адразу пасля прыбыцця.

Чытайце таксама:

Хто такі Кіт Келаг, ад меркавання якога залежыць лёс міру ва Украіне

Спецпрадстаўнік ЗША па Расіі і Украіне прыбыў у Кіеў

Келаг: Ніхто не будзе навязваць Украіне мірнае пагадненне

Ціханоўская сустрэлася з Келагам у кулуарах канферэнцыі ў Мюнхене

Каментары да артыкула