БЕЛ Ł РУС

Агент Дудкін з БХД: Мой агентурны псеўданім — Радзівіл

21.02.2025 / 1:31

Nashaniva.com

Яўген Дудкін, нядаўна раскрыты агент КДБ з асяроддзя Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, напісаў пост у фэйсбуку, у якім паведаміў, якім быў ягоны агентурны псеўданім, што ўвогуле цікавіла органы, а таксама на якіх канкрэтна асоб ён даносіў.

Яўген Дудкін, ён жа агент КДБ «Радзівіл». Фота: фэсбук-старонка Яўгена Дудкіна

Паводле слоў Дудкіна, ягоны агентурны псеўданім быў Радзівіл.

Спецыялізацыяй гэтага агента была дастаўка інфармацыі пра «антыдзяржаўныя» прамовы ці іншую падобную дзейнасць у Каталіцкай царкве, пра кіраўніцтва Беларускай хрысціянскай дэмакратыі і іншых палітычных арганізацый, пра «дэструктыўную дзейнасць дзеячаў прафсаюза РЭП, а таксама пра студэнтаў, якіх падазравалі ў «радыкалізме ці вярбоўцы замежнымі службамі».

Таксама Дудкін назваў прозвішчы 10 чалавек, адносна якіх у яго цікавіліся супрацоўнікі КДБ:

Аляксандр Буракоў, Ігар Барысаў, Уладзімір Шанцаў, Віктар Макаранка, Ігар Лабкоў, Сяргей Верамеенка, Тасія Кабанчук, ксёнз Раман Факсіньскі, Алег Мяцеліца і Андрэй Бодзілеў.

Спіс гэты, аднак, як падкрэслівае сам «Радзівіл», зусім няпоўны, бо пералічыў ён толькі тых, хто цяпер на волі і за мяжой. Большасць жа людзей, на якіх ён даносіў, застаюцца ў Беларусі.

Чытайце таксама:

Агент Дудкін расказаў, як даваў КДБ справаздачы пра Латушку і магілёўскіх студэнтаў

Яўген Дудкін патлумачыў, чаму стаў сакрэтным агентам КДБ

Яўген Дудкін: Я быў сакрэтным супрацоўнікам КДБ. Але толькі да 2016 года

Дудкін аспрэчвае, што ён агент КДБ: Прычына кампаніі супраць мяне — мая паспяховая дзейнасць

Рымашэўскі: Рытарычнае пытанне, колькі яшчэ будзе выяўлена агентаў спецслужбаў з суполкі Дзмітрука. Але гэта не БХД

БХД: Адзін з лідараў партыі Яўген Дудкін прызнаўся, што з'яўляецца даўнім агентам КДБ

Каментары да артыкула