Грамадства3333

Яўген Дудкін: Я быў сакрэтным супрацоўнікам КДБ. Але толькі да 2016 года

А як пераехаў у Польшчу, кажа, кінуў дурное.

Яўген Дудкін. Фота: яго фэйсбук

Днямі «Наша Ніва» пісала пра тое, што адзін з лідараў партыі БХД Яўген Дудкін прызнаўся, што з'яўляецца даўнім агентам КДБ. Крыніцы «НН» адзначалі, што Дудкін нібыта прызнаўся, што быў завербаваны яшчэ падчас вучобы ў Магілёўскім універсітэце ў канцы 2000-х ці пачатку 2010-х.

Цяпер і сам Дудкін рашыўся на публічнае прызнанне ў сацсетках.

«Праўда робіць нас свабоднымі і маім абавязкам ёсць назваць публічна тое, што ад вас схаваў.

Сапраўды, з восені 2009 да восені 2016 — 7 гадоў — я быў сакрэтным супрацоўнікам КДБ Беларусі і, сярод іншага, даваў інфармацыю пра сітуацыю ў дэмакратычным руху ў Беларусі.

Але будучы ў Польшчы з 2018, я не супрацоўнічаў з вышэйузгаданай структурай і ніякую інфармацыю не пераказваў.

За гэты інцыдэнт, прашу і ў вас прабачэнне.

Прызнаю, мне не хапіла сілы волі паведаміць пра гэта раней. А на тыдні мною запланаваны выступ быў адменены не па маёй прычыне: ішла праверкі маёй асобы», — напісаў Дудкін у фэйсбуку.

У ранейшым каментары «Нашай Ніве» Дудкін адмаўляў сваю супрацу з КДБ. А зробленую ім заяву пра супрацоўніцтва назваў «праверкай сяброў партыі».

* * *

Яўген Дудкін — 36-гадовы палітычны дзеяч у эміграцыі. З Беларусі ён, настаўнік па адукацыі і рэгіянальны актывіст па жыцці, з’ехаў яшчэ ў 2018-м, асеў у Польшчы як эканамічны мігрант. Апошнім часам ён з’яўляўся кіраўніком фонду «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (Białoruska Chrześcijańska Demokracja.

Каментары33

  • Што я чую!
    16.02.2025
    Дудкін, цябе яшчэ не пасадзілі?
    Яшчэ не выправілі на зямлю праайцоў?
  • Інцедент
    16.02.2025
    Немае слоў.
  • Я была катлетніцай
    16.02.2025
    Адно да 2020

Цяпер чытаюць

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь10

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка назвала сына незвычайным імем. Яе Добр у Беларусі адзіны30

ЗША эвакуююць дыпламатаў і перамяшчаюць войскі на Блізкім Усходзе. Трамп разглядае новыя ўдары па Іране1

У Мінску адбудзецца маштабны сход людзей з імем Андрэй4

Беларуская прадпрымальніца прадала вілу ў Юрмале амаль за 7 мільёнаў еўра10

У выніку расійскага ўдару па Кіеве разбураныя некалькі гандлёвых цэнтраў ФОТЫ

Беларуска спрабавала даць хабар кіраўніку расійскай калоніі, каб сына перавялі ў іншы атрад

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода3

У Літве выбухнулі і загарэліся кантрабандныя шары

Палітолаг Валер Карбалевіч назваў самы важны дзень у сваім жыцці5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь10

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць