Ілан Маск абверг інфармацыю, што Украіне пагражае адключэнне Starlink
Ілан Маск абверг інфармацыю Reuters, што ЗША пагражаюць адключыць Starlink, калі Украіна не падпіша пагадненне аб пастаўках карысных выкапняў.
Ілан Маск. Фота: Getty Images
«Гэта хлусня. Reuters хлусіць. Яны саступаюць толькі AP (Associated Propaganda) па колькасці навінавай хлусні», — напісаў Маск у сацсетцы X.
Паводле інфармацыі Reuters, ціск на ўкраінскія ўлады ўключаў пагрозу адключэння крытычна важнай камунікацыйнай сеткі Starlink, якой карыстаецца ўкраінская армія.
На гэтую навіну рэзка адрэагавалі ў польскім урадзе, нагадаўшы амерыканцам, што карыстанне ўкраінцамі Starlink — не іх дабрачыннасць, а аказанне камерцыйнай паслугі ў адпаведнасці з заключанай дамовай.
«Польшча набыла Starlink і перадала іх Украіне. Мы плацім і будзем працягваць плаціць падпіску за спадарожнікавы інтэрнэт для Украіны», — заявіў віцэ-прэм'ер і міністр лічбавізацыі Польшчы Кшыштаф Гаўкоўскі.
Чытайце таксама:
Польшча ўпершыню рэзка адрэагавала на інфармацыю з ЗША. Гаворка пра «Старлінкі» для Украіны
ЗША прыгразілі перакрыць Украіне доступ да Starlink