Свет1111

ЗША прыгразілі перакрыць Украіне доступ да Starlink

Улады ЗША пагражалі Украіне закрыць доступ да сістэмы спадарожнікавага інтэрнэту Starlink ад Ілана Маска. Пра гэта паведаміла Reuters са спасылкай на крыніцы.

Ілюстрацыйнае фота: earthsky.org

Паводле іх даных, такая пагроза прагучала ў ходзе абмеркавання доступу ЗША да рэсурсаў Украіны. У прыватнасці, пытанне Starlink падымалася на перамовах у Кіеве 20 лютага паміж Уладзімірам Зяленскім і спецпрадстаўніком ЗША Келагам.

Ён пагражаў «непазбежным адключэннем працы» Starlink, калі не будзе дасягнута дамова аб рэдказямельных металах.

Раней на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы Зяленскі адкінуў першапачатковую версію здзелкі, прапанаваную Вашынгтонам. Нядаўна адміністрацыя Дональда Трампа перадала Кіеву новы праект пагаднення.

Незадоўга пасля пачатку расійскага ўварвання Ілан Маск перадаў Украіне тысячы тэрміналаў Starlink, каб замяніць знішчаныя сродкі сувязі. Як піша Reuters, спачатку мільярдэр стаў ва Украіне героем, але потым стаўленне змянілася: як мінімум адзін раз, восенню 2022 года, Маск абмежаваў доступ да сістэмы, бо стаў крытычней ставіцца да дзеянняў Кіева, нагадвае Deutsche Welle.

Эксперты кажуць, што сістэма Starlink асабліва важная для кіравання беспілотнікамі УСУ.

«Украіна працуе на Starlink. Яны лічаць яго сваёй накіроўваючай зоркай, — распавяла крыніца Reuters. — Страта Starlink стане велізарным ударам».

Каментары11

  • не такі, як ёсць
    22.02.2025
    маскалі не перамаглі Украіну самастойна, паклікалі на дапамогу ЗША
  • Маскальская класіка
    22.02.2025
    Мой дядя самых честных правіл
    ...
    І лучше выдумать не мог
  • Serge
    22.02.2025
    Гэта рэкет!

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць