Польшча ўпершыню рэзка адрэагавала на інфармацыю з ЗША. Гаворка пра «Старлінкі» для Украіны
Віцэ-прэм'ер і міністр лічбавізацыі Польшчы Кшыштаф Гаўкоўскі рэзка адрэагаваў на паведамленне агенцтва Reuters пра тое, што ЗША нібыта пагражаюць Украіне адабраннем Starlink. Раней Польшча набыла гэтыя прылады і бясплатна перадала іх украінцам, працягваючы аплачваць за іх абанемент.

«Польшча набыла Starlink і перадала іх Украіне. Мы плацім і будзем працягваць плаціць абанемент за спадарожнікавы інтэрнэт для Украіны», — заявіў Гаўкоўскі ў сацсетцы X.
«Не ўяўляю, што нехта можа вырашыць скасаваць бізнэс-дамову за камерцыйную паслугу, бокам якой з'яўляецца Польшча», — адзначыў ён пры гэтым.
Амерыканская адміністрацыя на чале з прэзідэнтам Дональдам Трампам патрабуе ад Украіны падпісаць пагадненне аб падзеле прыбыткаў ад эксплуатацыі прыродных рэсурсаў, уключаючы рэдказямельныя металы.
Паводле інфармацыі Reuters, ціск на ўкраінскія ўлады ўключае пагрозу адключэння крытычна важнай камунікацыйнай сеткі Starlink, якой карыстаецца ўкраінская армія.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары
І дарэчы... "форд" нашмат старэйшы за сёняшніх вар'ятаў на хвіліну.
Каб мытныя пошліны ні зраўнял АГЛ з рф нашыя " гоншчыкі" закідалі б/у тачкамі рф вышэй уральскіх гор і мабыць далей..Гэта больш рэальна было