БЕЛ Ł РУС

Карпача з буракоў

2.03.2025 / 13:11

Nashaniva.com

Буракі — адзін з самых карысных відаў гародніны. Яны дапамагаюць змагацца з анеміяй, умацоўваюць імунітэт, зніжаюць узровень дрэннага халестэрыну і нават абараняюць ад размнажэння ракавых клетак. Акрамя традыцыйных вінегрэту, баршчу і селядца пад шубай прапануем вам прыгатаваць з буракоў нешта асаблівае.

Фота: przepisy.pl

Каб прыгатаваць карпача з буракоў, спатрэбіцца:

1. Вымыйце буракі, высушыце, апырскайце алеем (80 мл), пасыпце размарынам, чабаром і марской соллю.

2. Загарніце буракі са спецыямі і алеем у алюмініевую фольгу і запякайце ў папярэдне разагрэтай духоўцы пры 190 градусах 90 хвілін.

3. Па заканчэнні гэтага часу астудзіце буракі і нарэжце іх тонкімі лустачкамі.

4. Пакуль буракі запякаюцца, вымыйце рукалу, нарэжце аліўкі, каперсы і раскрышыце сыр фета.

5. Змяшайце часночную салатную запраўку з трыма сталовымі лыжкамі алею, вадой і лімонным сокам.

6. Выкладзіце лустачкі буракоў адну за адной на плоскую талерку, зверху пакладзіце аліўкі, каперсы, рукалу і сыр фета. Паліце прыгатаваным соусам.

Яшчэ адна варыяцыя з падобных прадуктаў, але іншым смакавым акцэнтам — салата з бурака і сыру фета — ідэальны баланс салодкага і салёнага.

Чытайце таксама:

Чым карысны бурак і як прыгатаваць з яго сокі і сіропы

Беларусы больш не бульбашы, а бурачнікі

Беларускія баршчы. Усё пра іх

Цэслер расказаў, чым адметны яго боршч

Тартар з запечанай гародніны — альтэрнатыва папулярнай мясной закусцы з сырога фаршу

Каментары да артыкула