БЕЛ Ł РУС

Расія спыніць баявыя дзеянні, толькі калі яе будуць задавальняць вынікі перамоў — Лаўроў

24.02.2025 / 17:27

Nashaniva.com

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў заявіў на прэс-канферэнцыі ў Турцыі, што Расія, маўляў, гатовая да перамоў і з Украінай, і з Еўропай. Аднак падкрэсліў, што актыўныя баявыя дзеянні Расія завершыць толькі тады, калі вынікі перамоваў будуць яе задавальняць, піша ТАСС.

Сяргей Лаўроў на перамовах у Эр-Рыядзе. Фота: Evelyn Hockstein/Pool Photo via AP

У той жа час Сяргей Лаўроў адзначыў, што гарантыі таго, што Украіна не ўступіць у НАТА, павінны быць «жалезабетоннымі»:

«Тое, што ўцягванне Украіны ў НАТА з'яўляецца адной з ключавых першапрычын таго, што адбываецца, — у гэтым ніякіх сумневаў няма», — заявіў расійскі міністр.

Раней у Крамлі расказвалі, што чакаюць два асобныя дыялогі ў рамках мірных перамоў — двухбаковы з ЗША і з прыцягненнем Украіны. У той жа час там лічаць, што гаварыць пра ўдзел Еўрапейскага Саюза або Кітая «яшчэ рана».

«Мы гатовыя весці перамовы і з Украінай, і з Еўропай, з любымі прадстаўнікамі, якія ў духу добрай волі хацелі б дапамагаць дасягнуць міру, але баявыя дзеянні мы спынім толькі тады, калі гэтыя перамовы дадуць цвёрды і ўстойлівы вынік, які задавальняе Расійскую Федэрацыю», — сказаў Лаўроў.

Пры гэтым ён следам за Уладзімірам Пуціным заявіў пра «рэаліі на зямлі», якія «несумненна, павінны ўлічвацца».

18 лютага ў сталіцы Саудаўскай Аравіі, горадзе Эр-Рыядзе, адбылася сустрэча паміж амерыканскай і расійскай дэлегацыямі. Пасля перамоў расійскія іх удзельнікі заявілі, што яны прайшлі «нядрэнна» і што каманды Расіі і ЗША «ў свой час» пачнуць кантакты па Украіне. Сяргей Лаўроў тады таксама сказаў, што гэтая сустрэча «дала надзею на нармальны дыялог з ЗША». 

Украіна, у сваю чаргу, пратэстуе супраць таго, што яе лёс ЗША і Расія вырашаюць паміж сабой, без яе ўдзелу. 

Чытайце таксама:

Лаўроў заявіў, што не бачыў трохэтапнага мірнага плану па Украіне

Сталі вядомыя важныя ўмовы для мірнага пагаднення паміж Расіяй і Украінай

Крэмль: Пуцін гатовы да перамоваў з Зяленскім

Зяленскі: Крокам да завяршэння вайны можа стаць вызваленне ўсіх украінскіх палонных

«Рэдказямельныя металы, нафта, і ўсё, што зможам атрымаць»: Трамп заявіў, што яшчэ хоча замест «укладзеных ва Украіну грошай»

«Рэдказямельныя металы, нафта, і ўсё, што зможам атрымаць»: Трамп заявіў, што яшчэ хоча замест «укладзеных ва Украіну грошай»

Каментары да артыкула