Свет

Зяленскі: Крокам да завяршэння вайны можа стаць вызваленне ўсіх украінскіх палонных

Прэзідэнт Украіны лічыць, што сігналам аб міры можа стаць вызваленне ўсіх украінскіх палонных. З ягоных слоў, Украіна гатовая да абмену «ўсіх на ўсіх». Пра гэта Уладзімір Зяленскі на міжнародным саміце падтрымкі Украіны, які праходзіць у Кіеве з удзелам шэрагу партнёраў у трэцюю гадавіну поўнамаштабнага ўварвання Расіі, піша «Украінская праўда».

Ілюстрацыйнае фота

«Завяршэнне вайны павінна пачынацца з крокаў, якія аднаўляюць давер да самой сітуацыі, бо даверу да Расіі няма. І трэба сітуацыі, якія кажуць пра завяршэнне вайны. Рэальная сітуацыя. І цяпер такім крокам можа стаць вызваленне палонных. Тысяч, менавіта тысяч людзей, якія ўтрымліваюцца ў Расіі. І частка з іх не толькі з 2022 года, а значна раней яшчэ з 2014 года. Расія павінна адпусціць украінцаў. Украіна гатовая да абмену ўсіх на ўсіх і гэта справядлівы варыянт», — сказаў Уладзімір Зяленскі.

Адносна перамоваў, па словах Зяленскага, вайна працягваецца супраць Украіны і таму Украіна павінна быць за сталом перамоваў разам з Еўропай: «стратэгічнай мішэнню Расіі з'яўляецца менавіта Еўропа, еўрапейскі лад жыцця, а значыць яе бяспеку і лёс Еўропы не можа вызначацца без Еўропы».

«Украіна, Еўропа разам з Амерыкай мы павінны быць за сталом перамоваў насупраць Расеі, каб неабходнасць міру не была зноў загавораная абяцаннямі аб нармалізацыі, перазагрузцы або замірэнні», — дадаў Зяленскі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу5

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск18

Шмат гадоў футбольную «Іслач» на матчах падтрымліваў «люты баяніст». Куды ён дзеўся цяпер?2

«Мы вярнуліся з пекла». Людзі з Алешак прыбылі ва Украіну і дзеляцца эмоцыямі3

У Мінску пара ў прымерачных кабінках мяняла старыя адзенне і абутак на новыя

«Вы васал Масквы». Беларусь перастаюць бачыць асобна ад Расіі58

Пасольства ЗША ў Маскве папярэдзіла пра пагрозу тэракта ў адным з расійскіх музеяў. Так было і перад «Крокусам»3

«Дык якія ж вялікія ў вас шляхцічы былі!» Прэм'ер Ірландыі пажартаваў, прымаючы ад Ціханоўскай слуцкі пояс14

Яшчэ два спадарожнікі расійскага аналага Starlink пачалі падаць на зямлю4

«Белтэлекам» пакуль адмяніў анансаванае павышэнне тарыфаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу5

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць