Свет4040

Сталі вядомыя важныя ўмовы для мірнага пагаднення паміж Расіяй і Украінай

Сёння ў Эр-Рыядзе прайшлі перамовы паміж Расіяй і ЗША. Бакі дамовіліся на стварэнне працоўных груп па вайне ва Украіне і далейшае супрацоўніцтва.

РФ і ЗША прапануюць трохступенны мірны план, які ўключае спыненне агню, выбары ва Украіне, а затым падпісанне канчатковага мірнага пагаднення, паведамляе Fox News па спасылкай на крыніцы.

Па інфармацыі выдання, Трамп і Пуцін лічаць шанцы на перавыбранне Зяленскага нізкімі. Па словах кіраўніка расійскага МЗС Сяргея Лаўрова, інфармацыя пра «трохступенны мірны план» — фэйк.

Акрамя таго, дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа заявіў, што Расія і ЗША дамовіліся аднавіць ранейшую колькасць штата амбасадаў у Маскве і Вашынгтоне, піша Associated Press.

Пазней прэс-служба Белага дома паведаміла, што ўдзельнікі сустрэчы дамовіліся аб далейшым супрацоўніцтве, стварэнні працоўных груп па спыненні вайны і стварэнні механізма для будучых кансультацый.

«Аднаго тэлефоннага званка, за якім ідзе адна сустрэча, недастаткова для ўстанаўлення трывалага міру. Мы павінны дзейнічаць, і сёння мы зрабілі важны крок наперад», — сказана ў заяве.

Перамовы Расіі і ЗША пачаліся раніцай 18 лютага. Прадстаўнікоў Украіны на іх не было. Амерыканскі бок прадстаўлялі дзяржсакратар Марка Рубіа, саветнік па нацбяспецы Майк Уолтц і спецпасланнік па пытаннях Блізкага Усходу Стыў Уіткаф.

Ад Расіі прысутнічалі кіраўнік МЗС Сяргей Лаўроў, знешнепалітычны саветнік Пуціна Юрый Ушакоў і кіраўнік Расійскага фонду прамых інвестыцый Кірыл Дзмітрыеў.

Каментары40

  • %
    18.02.2025
    Ну калі не ўсе, то шмат чаго ў іх атрымаецца і ў Вовы персанальна
  • H.
    18.02.2025
    а ў рашцы выбары не ўнеслi ў павестку ?
  • Ёсік
    18.02.2025
    Трамп і пажыцьцёва абраны пуцін лічаць шанцы пераабраньня Уладзіміра Зяленскага прэзідэнтам Украіны нізкім? А калі абяруць, бо ён не здаўся расеі і не схаваўся, што тады, пачнеце новыя ўмовы дыктаваць? Нельга апасьля надыходу пенсійнага ўзросту ў краіне працаваць прэзідэнтам, чым гэтая пасада адрозьніваецца ад настаўніка, токар, кіроўцы, урача?

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць