БЕЛ Ł РУС

У Дагестане маці прыкавала дачку-школьніцу да батарэі, калі дзяўчынка паскардзілася на групавое згвалтаванне

25.02.2025 / 09:45

Nashaniva.com

Школьніца прасядзела на ланцугу некалькі дзён і вызвалілася толькі дзякуючы кемлівасці.

Фота: Mash

У Дагестане бацькі прычапілі 15-гадовую дачку да батарэі. Дзяўчынка правяла на ланцугу некалькі дзён.

Падлетка замкнулі ў здымнай кватэры дзядзькі ў горадзе Кізілюрце. Школьніца выратавалася дзякуючы пульту ад тэлевізара і кемлівасці: яна прымацавала да яго запіску з просьбай аб дапамозе і выкінула прыладу ў акно, піша Mash.

Праз гадзіну пульт знайшла жанчына, якая праходзіла побач з домам, і звярнулася ў паліцыю. Дзяўчынку вызвалілі сілавікі. Паводле слоў школьніцы, на ланцуг яе пасадзілі бацькі. Школьніца расказала маці, што на працягу двух гадоў яе гвалцілі знаёмыя. У адказ сваякі назвалі яе «ганьбай сям'і» і прыкавалі да батарэі.

Блізкія кажуць, што прыкавалі школьніцу, бо яна часта сыходзіла з дому, быццам ганьбіла сям'ю і вяла непрыстойны лад жыцця. Такім чынам яны вырашылі падлетка «перавыхаваць».

Пасля вызвалення палоннай Следчы камітэт Расіі распачаў крымінальную справу.

Чытайце таксама:

У расійскім Дагестане кот ужо больш за 7 гадоў жыве на магіле свайго гаспадара

У Расіі мужчыну з раненнямі абедзвюх ног зноў адпраўляюць на вайну. Па словах блізкіх, мужчына дрэнна перасоўваецца

У Дагестане мужчына ў жаночым нікабе расстраляў паліцэйскіх — яго шукаюць ужо сем гадоў

Каментары да артыкула