Здарэнні22

У расійскім Дагестане кот ужо больш за 7 гадоў жыве на магіле свайго гаспадара

Хадзіжа ўпершыню заўважыла ката ў 2018 годзе, калі прыйшла на магілу да старэйшага брата і на адной з іншых магіл заўважыла жывёлу.

Сваякі распавялі дзяўчыне, што за некалькі месяцаў да гэтага там быў пахаваны гаспадар ката, пасля чаго ён пасяліўся на магіле свайго гаспадара, піша Baza.

Па словах дзяўчыны ёй стала шкада ката і яна забрала яго да сябе дадому. Калі кот паеў і паспаў, ён пачаў прасіцца на вуліцу.

Калі яна выпусціла ката, ён пабег на тую ж самую магілу.

З тых часоў кот увесь час жыве менавіта там. Мясцовыя назвалі яго Хаціка, а таксама пастаянна прыносяць яму ежу.

Праз пастаяннае жыццё на вуліцы пад снегам і дажджом жывёла часта хварэе. Цяпер у яго развілася пнеўманія, ад вільгаці згніло вуха.

Таксама ў ката сапсаваныя зубы і пячонка. Хадзіжа аднесла ката да ветэрынараў. Зараз яго лечаць у адной з клінік Махачкалы, але ў бліжэйшы час плануюць адправіць на лячэнне ў Санкт-Пецярбург.

Цяпер кот увесь час знаходзіцца ў кіслароднай камеры — без яе ён задыхаецца. У Пецярбургу кату павінны пралячыць ныркі і пасля гэтага, калі яму стане лепш, жывёлу плануюць аддаць новым гаспадарам, якія пагадзіліся даглядаць яго.

Каментары2

  • Шарыкаў
    04.02.2025
    Так не любіў гаспадара, што ходзіць туды ў пясочак цягам 7 гадоў? А калі сур'ёзна, то ў рф любяць выдумляць "апупіцельныя гісторыі", гэта ў іх пастаўлена на паток.
  • .
    05.02.2025
    І тое, апошнія гісторыі з Расіі пра чалавечныя паводзіны - толькі пра жывёл.

Цяпер чытаюць

Памятаеце мінчука, які ў 2017‑м выратаваў сцяг з-пад ног амапаўцаў — коштам сваёй свабоды? Цяпер яму, былому палітвязню, трэба дапамога

Памятаеце мінчука, які ў 2017‑м выратаваў сцяг з-пад ног амапаўцаў — коштам сваёй свабоды? Цяпер яму, былому палітвязню, трэба дапамога

Усе навіны →
Усе навіны

У Наварасійску дроны атакавалі мазутны тэрмінал. Успыхнуў буйны пажар

Калі вашы бацькі дажылі да 100 гадоў, ці значыць гэта, што і вы пражывяце доўга? Навукоўцы далі адказ1

Парадокс: брыльянты патаннелі ўдвая, а пярсцёнкі даражэюць. Чаму?2

За небяспечны трэнд з сацсетак беларусам пагражаюць штрафамі2

ЗША і Еўропа не спадзяюцца дамовіцца з Пуціным і рыхтуюцца да працяглай вайны4

1 верасня на Гомельшчыне быў збой у працы пасажырскіх цягнікоў. Прычынай стаў выбух у Расіі1

Жыхар Добруша знайшоў у лесе гіганцкі баравік ФОТАФАКТ

Вытворчасць шампанскага ў Францыі праз спёку скароціцца амаль удвая

У аэрапортах Вялікабрытаніі ўзнік хаос пасля масавага тэхнічнага збою

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце мінчука, які ў 2017‑м выратаваў сцяг з-пад ног амапаўцаў — коштам сваёй свабоды? Цяпер яму, былому палітвязню, трэба дапамога

Памятаеце мінчука, які ў 2017‑м выратаваў сцяг з-пад ног амапаўцаў — коштам сваёй свабоды? Цяпер яму, былому палітвязню, трэба дапамога

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць