Расіянін вёз у Беларусь карціны нібыта за 800 еўра. Высветлілася, што яны каштуюць у 25 разоў больш
Грамадзянін Расіі спрабаваў увезці ў Беларусь дарагія карціны без дэкларацыі. Але мытнікі нешта западозрылі.
Фота: Мытны камітэт
Расіянін ехаў у Беларусь з Літвы праз пункт пропуску «Каменны Лог». У дэкларацыі ён пазначыў часовы ўвоз ягонага аўтамабіля і дзве карціны. Мужчына сцвярджаў, што набыў іх у Літве за 800 еўра.
Кошт карцін збянтэжыў мытнікаў. Дадатковая праверка паказала, што карціны каштуюць у 25 разоў больш — 19 тысяч еўра.
Згодна з фатаграфіямі, якія апублікаваў Мытны камітэт, адна з карцін — гэта «Сядзіба» расійскага мастака канца XIX — першай паловы XX стагоддзя Сяргея Вінаградава. На адным з аўкцыёнаў такая карціна ацэньвалася ад 10 да 15 тысяч еўра.
На грамадзяніна Расіі склалі адміністрацыйны пратакол. Ён заплаціць штраф у памеры да 30% кошту карцін.
Чытайце таксама:
Беларус спрабаваў увезці ў Расію гашышу амаль на 4 мільёны еўра
У Літве затрымалі буйную партыю кантрабандных беларускіх цыгарэт
Кропка ў справе з пітонамі. У Брэсце судзілі кіроўцу аўтобуса, які вазіў у Беларусь змей