БЕЛ Ł РУС

Трамп называў дыктатарам Зяленскага, але адмовіўся назваць так Пуціна

24.02.2025 / 21:58

Nashaniva.com

Паводле слоў прэзідэнта ЗША, сказаных у пачатку перамоў з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам, ён такімі словамі проста так не кідаецца. 

Дональд Трамп. Фота: Anna Moneymaker / Getty Images

Журналіст задаў Трампу пытанне:

«Вы назвалі Зяленскага дыктатарам. Вы б выкарыстоўвалі тыя ж словы пра Пуціна?»

На гэта Трамп адказаў:

«Я не выкарыстоўваю гэтыя словы легкадумна».

19 лютага Дональд Трамп у допісе ў сацсетцы Truth Social назваў «дыктатарам без выбараў», а таксама «сярэднім па паспяховасці комікам».

Чытайце таксама:

ЗША катэгарычна адмаўляюцца ўключаць гарантыі бяспекі ў дамову аб карысных выкапнях з Украінай

«Трамп, як і Пуцін, хацеў бы перадзелу межаў». А амерыканскія кансерватары ідэалізуюць рэжым Пуціна як левыя ў свой час — Сталіна

Звесткі Пентагона абвяргаюць заявы Трампа, што ЗША выдзелілі Украіне $350 млрд

Каманда Трампа ўпэўнена, што зможа скончыць вайну на наступным тыдні

Каментары да артыкула