Свет7171

Трамп назваў Зяленскага «дыктатарам без выбараў» і «сярэднім па паспяховасці комікам»

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп зноў раскрытыкаваў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, заявіўшы, што той адмаўляецца правесці выбары. Пра гэта ён напісаў у сваім допісе ў сацсетцы Truth Social.

Дональд Трамп. Фота: Anna Moneymaker / Getty Images

Таксама Трамп назваў Зяленскага «сярэднім па паспяховасці комікам», які нібыта «ўгаварыў» ЗША выдаткаваць 350 млрд даляраў на дапамогу Украіне, што, маўляў, на 200 млрд даляраў больш, чым Еўропа.

«Акрамя таго, Зяленскі прызнае, што палова грошай, якія мы яму даслалі, «знікла». Ён адмаўляецца ад выбараў, мае вельмі нізкі рэйтынг ва ўкраінскіх апытаннях, і адзінае, што ў яго добра атрымліваецца, гэта гуляць на Байдэне «як на скрыпцы», — гаворыцца ў пасце прэзідэнта ЗША.

Раней падобныя абвінавачванні Дональд Трамп скіраваў у бок Зяленскага падчас прэс-канферэнцыі ў сваёй прыватнай рэзідэнцыі ў Мар-а-Лага (штат Фларыда), якую ён правёў па выніках перамоў ЗША і Расіі ў Эр-Рыядзе 18 лютага. Яны выклікалі рэакцыю ў тым ліку і з боку Зяленскага, які даваў адносна сказанага тлумачэнні, з якіх вынікала, што Трамп як мінімум кепска інфармаваны. Гэты пост Трампа дэманструе, што тлумачэнні Зяленскага ім да ўвагі не прымаюцца. 

Каментары71

  • ::
    19.02.2025
    Можно ставить точку на отношениях с США.
  • Иезуит
    19.02.2025
    Трампушка, да если Украина тебя как персоналию и США как государство «уйдёт» с украинского рынка вооружений так оружейное лобби быстро тебя заменит через импичмент на более выгодного для западного мира политика. И да, отсчёт пошёл, пакуй в рашу чемоданы.
  • Жыгуль
    19.02.2025
    А наконт пуціна ён не дазваляе сабе падобных выпадаў, бо лічыць яго дзелавым партнёрам. Што тут сказаць, віншую яшчэ раз амерыканцаў з выбарам!

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

Памёр пасол Расіі ў ЗША Аляксандр Дарчыеў. Яму было 66 гадоў1

Два беларускія фільмы атрымалі ўзнагароды на кінафестывалі ў Лос-Анджэлесе

Хто такая Эліс Хуанг — меркаваная кітайская шпіёнка, якая завяла раман з кіраўніком Nvidia9

У Мінску пачалі ставіць першыя навагоднія елкі ФОТЫ8

УСУ зноў атакавалі найбуйнейшы расійскі НПЗ у Омску

Беларусь не апавяшчае грамадзян аб пралётах дронаў, але перадае інфармацыю пра гэта суседнім краінам. Тыя апавяшчаюць яшчэ на падлёце13

Арменію пазбавілі права голасу ў АДКБ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць