Свет88

Звесткі Пентагона абвяргаюць заявы Трампа, што ЗША выдзелілі Украіне $350 млрд

На гэтым тыдні прэзідэнт Трамп паўтарыў сваё сцвярджэнне, што Злучаныя Штаты выдаткавалі 350 мільярдаў долараў на вайну ва Украіне. Гэтая лічба значна перавышае суму, зафіксаваную Міністэрствам абароны, піша «Голас Амерыкі». 

З пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ЗША далі Украіне каля 183 мільярдаў долараў дапамогі, з іх 65,9 мільярда долараў былі выдаткаваныя на ваенную падтрымку Украіны.

Каля 58 мільярдаў долараў са 183 мільярдаў былі патрачаныя ў саміх ЗША. 

«Гэтыя сродкі былі накіраваныя непасрэдна на развіццё амерыканскай абароннай прамысловасці або шляхам замены старой зброі, перададзенай Кіеву, на новую зброю амерыканскай вытворчасці, або шляхам прамых інвестыцый у прамысловасць», — піша выданне.

«Голас Амерыкі» звярнуўся да Белага дома з просьбай растлумачыць словы Трампа, у тым ліку прадаставіць любую дакументацыю адносна разыходжання лічбаў. 

Белы дом у адказ працытаваў каментар прэзідэнта.

У паведамленні ў сацыяльнай сетцы Truth Social Трамп сказаў: «Умерана паспяховы комік Уладзімір Зяленскі пераканаў Злучаныя Штаты Амерыкі выдаткаваць 350 мільярдаў долараў на нявыйгрышную вайну, якую ніколі не варта было пачынаць, але вайну, якую ён, без ЗША і Трампа, ніколі не зможа ўрэгуляваць».

Каментары8

  • Alex
    23.02.2025
    Разницам между Зеленским и Трампом в том, что Зеленский - комик в прошлом, а Трамп - в настоящем.
  • Ёсік
    23.02.2025
    Вось гэта і ёсьць дэмакратыя, калі нейкае ведамства можа аспрэчыць словы кіраўніка краіны, нешта суперак сказаць. У БССР такое? Не, бо дырэктар саўгаса толькі ведае, адкуль уварваньне рыхтавалася, як кавід перамагчы, як карову пакрыць, і калі насеньне ўносіць у зямельку.
  • Спадар прэзідэнт
    23.02.2025
    Аб'яўляйце ўжо яму імпічмэнт. Тым разам не ўдалося давесці да канца, зараз атрымаецца. А калі страціць прэзідэнцкую недатыкальнасць - можна закрываць па адной з мноства крымінальных спраў.

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам15

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства2

У Еўрасаюзе ўзгаднілі новыя санкцыі супраць Расіі. У спісе — 50 расійскіх банкаў7

Калас: Расія, верагодна, адпраўляе выкрадзеных дзяцей ваяваць супраць Украіны9

Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне12

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам15

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць