БЕЛ Ł РУС

У Польшчы метэазонд з цыгарэтамі з Беларусі прабіў дах дома

26.02.2025 / 17:52

Nashaniva.com

Метэазонд, які запусцілі з тэрыторыі Беларусі, няўдала прызямліўся ў адным з гарадоў непадалёк ад мяжы.

Фота: Памежная служба Польшчы

Метэазонд з кантрабанднымі цыгарэтамі прабіў дах дома ў польскай Шудзялоўскай гміне. Зонд запусцілі з тэрыторыі Беларусі, да яго быў прымацаваны пакет з цыгарэтамі з беларускімі акцызамі.

Унутры пакунка знайшлі паўтары тысячы пачак цыгарэт без польскіх акцызных марак агульным коштам больш за 26 тысяч злотых (6,5 тысячы долараў), паведамляе польская памежная служба.

Акрамя таго, памежнікі знайшлі пакункі з кантрабанднымі цыгарэтамі ў Кузніцкай і Сідранскай гмінах. Яны трапілі на тэрыторыю Польшчы на паветраных шарах.

Пасля таго, як польскія сілавікі ўзмацнілі ахову мяжы з Беларуссю, кантрабандыстам даводзіцца прыдумляць новыя спосабы перамяшчэння цыгарэт.

Чытайце таксама:

У Клайпедзе затрымалі беларуса з цыгарэтамі на 2 мільёны еўра

У Літве затрымалі буйную партыю кантрабандных беларускіх цыгарэт

На беларуска-польскай мяжы ў чатыры разы менш сталі выяўляць кантрабандныя цыгарэты

Моцна скарацілася кантрабанда цыгарэт з Беларусі ў Літву

Каментары да артыкула