У Літве цыгарэтных кантрабандыстаў затрымлівалі з пагоняй і стралянінай
У Друскенікскім раёне Літвы кантрабандысты паспрабавалі збегчы ад памежнікаў і збілі аднаго з іх, але пацярпелы афіцэр, нягледзячы на раненні, здолеў спыніць злачынцаў, піша Delfi.lt.
Уначы каля вёскі Шандубра памежнікі заўважылі машыну VW Passat побач з месцам, дзе прызямліўся метэазонд з кантрабанднымі цыгарэтамі з Беларусі.
Кантрабандысты загрузілі ў машыны тавар і паспрабавалі адтуль паехаць. Памежнікі сталі іх пераследаваць, і падчас пагоні парушальнікі ўрэзаліся ў дарожны знак. А калі адзін з памежнікаў выйшаў з машыны, то аўтамабіль кантрабандыстваў збіў яго заднім ходам.
Нягледзячы атрыманыя траўмы, афіцэр усё ж здолеў стрэліць па коле аўтамабіля і затрымаць кіроўцу, а ягоны калега тым часам затрымаў другога пасажыра.
У затрыманай машыне было 1,5 тысячы пачкаў беларускіх цыгарэт, а затрыманыя мужчыны — 32-гадовы і 33-гадовы жыхары горада Аліта.
Чытайце таксама:
У Польшчы метэазонд з цыгарэтамі з Беларусі прабіў дах дома
У Клайпедзе затрымалі беларуса з цыгарэтамі на 2 мільёны еўра
У Літве затрымалі буйную партыю кантрабандных беларускіх цыгарэт