БЕЛ Ł РУС

Дональд Трамп сказаў, што Пуціну ён давярае, але правярае

27.02.2025 / 23:13

Nashaniva.com

На прэс-канферэнцыі пасля сустрэчы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі Кірам Стармерам у амерыканскага лідара запыталіся, ці давярае ён прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну і ці верыць у тое, што дасягнутыя з ім дамоўленасці будуць выконвацца.

Дональд Трамп. Фота: Joe Raedle Getty Images

«Я ведаю яго ўжо доўгі час і не веру, што ён парушыць сваё слова. Калі мы заключым здзелку, я думаю, што яна будзе трымацца», — сказаў Трамп.

Адказваючы ж на пытанне, чаму брытанскі прэм'ер Кір Стармер, у адрозненне ад яго, не давярае Уладзіміру Пуціну, Трамп сказаў: «Давярай, ды правярай».

«Правяраць трэба, бо ніколі не ведаеш, што адбудзецца. Я ведаю шмат людзей, пра якіх можна сказаць: «ніякіх шанцаў, што яны калі-небудзь падмануць цябе», і яны горшыя людзі ў свеце, — сказаў Трамп журналістам. — Я ведаю і такіх, пра якія вы б сказалі, што яны вас падмануць, а яны на 100% сумленныя. Так што вы ніколі не ведаеце, што атрымаеце».

У ходзе размовы з журналістамі Трамп сказаў таксама, што лічыць мірнае пагадненне паміж Расіяй і Украінай такім, што ўжо практычна адбылося, і заявіў, што не думае, што Пуцін зноў уварвецца ва Украіну.

«Я думаю, што Расія паводзіць сябе вельмі добра. […] Я думаю, што мы вельмі добра прасунуліся ў пытанні заключэння пагаднення, але мы яшчэ не заключылі яго», — заявіў Трамп. Ён таксама мяркуе, што або пагадненне будзе заключанае вельмі хутка, або яно ўвогуле не адбудзецца.

Чытайце таксама:

Трамп не можа паверыць, што назваў Зяленскага дыктатарам

Пуцін: Расія павінна выкарыстоўваць усе магчымасці, каб перашкодзіць спробам сарваць перамовы з ЗША

Трамп працягнуў на год санкцыі супраць Расіі

Дзяржсакратар ЗША: Мы праверым, наколькі шчыра ў Крамлі хочуць спынення вайны

Каментары да артыкула